Бязвізавы рэжым у Гродне і ваколіцах будзе дзейнічаць і ў наступным годзе. Адпаведны ўказ № 462 «Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян» прэзідэнт Беларусі падпісаў 26 снежня, піша Белта. Нагадаем, прэзідэнцкі ўказ № 318 «Аб устанаўленні бязвізавага ўезду і выезду замежных грамадзян» уступіў у дзеянне 26 кастрычніка 2016 года і дзейнічае да 31 снежня 2017 года. Сыходзячы з новай інфармацыі, бязвізавы рэжым будзе працаваць і надалей.
Падчас дзеяння ўказа госці з-за мяжы па бязвізе маглі наведаць тэрыторыю ўсяго пяці сельсаветаў і ўсяго толькі цягам пяці дзён. Гэтага аказалася было мала, гродзенцы чакалі павелічэння тэрміну і пашырэння тэрыторыі, на якую распаўсюджваўся ўказ № 318.
Паводле новай інфармацыі, з 1 студзеня 2018 года тэрмін знаходжання будзе павялічаны да 10 дзён, у тэрыторыю наведвання будзе ўключаны ўвесь Гродзенскі раён. Дадаткова можна будзе прыязджаць праз чыгуначны вакзал і аэрапорт Гродна.
У той жа час МЗС, Мінспорту і мытня гатовыя і да 30-дзённага тэрміну бязвізавага знаходжання замежных турыстаў, але МУС і КДБ пакуль супраць.
Гэтаксама сёння падчас наведвання Гомеля намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін паведаміў, што зараз прымаецца рашэнне пра пашырэнне бязвізавай тэрыторыі ў Беларусі.
[irp posts="41 596″ name="7 добрых зменаў: што «бязвіз» нарабіў у Гродне за год"]
А літаральна некалькі дзён таму ў Гродне сустрэлі 50-тысячнага бязвізавага турыста.