Адзіную заяўку разгледзела конкурсная камісія пры Гродзенскім гарвыканкаме і пасля гадзіннага абмеркавання пагадзілася прадаць гасцініцу і рэстаран, піша «Гродзенская праўда».
Іх новымі ўладальнікамі сталі бізнесмены прыватнай кампаніі з Баранавічаў з чыста беларускім капіталам, якія займаюцца інвеставаннем у розныя аб’екты па ўсёй Беларусі, у тым ліку і гасцінічныя.
[irp posts="40 768″ name="Апошняя спроба. Гасцініцу Беларусь" паспрабуюць прадаць па зніжаным кошце"]
Выбар пакупніка звязаны з турыстычнай прывабнасцю Гродна і яго геаграфічным месцазнаходжаннем. Па словах прадстаўніка фірмы з Баранавічаў, Мінск ужо перапоўнены гасцініцамі, там цесна для новага аб’екта ў адрозненні ад перспектыўнага з пункту гледжання турызму Гродна. Дадатковым стымулам развіцця можа стаць падаўжэнне ўказа пра бязвізавы рэжым і павелічэнне тэрміну знаходжання іншаземцаў да 10 дзён.
Адзіным недахопам у «Беларусі» пакупнік лічыць яе вялікія памеры. Дастаткова удвая меншых плошчаў, так як у Гродне запаўняльнасць гасцініц трымаецца на агульным для краіны ўзроўні - 30−35 працэнтаў.
[irp posts="38 889″ name="Жадаючых не знайшлося. Гасцініцу Беларусь" у Гродне зноў не прадалі"]
На месцы рэстарана магчыма зробяць спа-цэнтр, фітнес-клуб або медыцынскія паслугі.
Па ўмовах конкурса новы ўладальнік абавязаны захаваць гасцінічны профіль на працягу мінімум пяці гадоў, а на працягу трох гадоў інвеставаць адзін мільён долараў на развіццё паслуг гасцініцы і рэстарана, а таксама захаваць не менш за 40 працоўных месцаў.
Гасцініца «Беларусь» была пабудавана ў 1968 годзе і тады лічылася самай буйной у Гродна. У ёй 188 нумароў на 242 месцы. Некалькі гадоў таму правялі мадэрнізацыю на некалькіх паверхах, а вось рэстаран з-за забароны санэпідслужбы адкрыць не ўдалося, бо яго харчаблок трэба цалкам мадэрнізаваць.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…