З 23 снежня ў Гродне зменяцца маршруты некаторых гарадскіх аўтобусаў

Адпаведнае распараджэнне прынята Гродзенскім гарвыканкамам 20 снежня. Змена аўтобусных маршрутаў № 12, 37, 41, 43, 47, 12 т, 18 т і 35 т дазволіць палепшыць транспартнае абслугоўванне гродзенцаў у сувязі з узвядзеннем пуцеправода па вуліцы Славінскага, паведамляе «Гродзенская праўда».

Маршрут № 12 «Багушэвіча-2 — вуліца Славінскага» будзе зменены на маршрут № 12 «Багушэвіча-2 — абласная філармонія», які будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт «Багушэвіча-2» — вул. Францішка Багушэвіча — вул. Караткевіча — вул. Гродзенская — праспект Лебедзева — вул. Славінскага — вул. Перамогі - прыпыначны пункт «Абласная філармонія», назад у тым жа накірунку;

Маршрут № 24 «Дзевятоўка-7 — гарадская клінічная бальніца № 3» — на маршрут № 24 «Забалаць — гарадская клінічная бальніца № 3», які будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт «Забалаць» — вул. Старамалышчынская — вул. Белыя Росы — прыпыначны пункт «Дзевятоўка-7» — вул. Белыя Росы і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа накірунку;

Маршрут № 26 «Вуліца Маладая — Дзевятоўка-7» на маршрут № 26 «Вуліца Маладая — Забалаць», які будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт «Вуліца Маладая» і далей па сваім маршруце без зменаў да прыпыначнага пункта «Дзевятоўка-7», далей: прыпыначны пункт «Дзевятоўка-7» — вул. Белыя Росы — вул. Старамалышчынская — прыпыначны пункт «Забалаць», назад у тым жа накірунку;

Маршрут № 26Э «Дзевятоўка-7 — рынак „Паўднёвы“ на маршрут № 26Э» Забалаць — рынак «Паўднёвы», які будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт «Забалаць» — вул. Старамалышчынская — вул. Белыя Росы — прыпыначны пункт «Дзевятоўка-7» — вул. Белыя Росы і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа накірунку;

Маршрут № 18т «Вуліца Міндзенская — Дзевятоўка-7» на маршрут № 18т «Альшанка — Забалаць», які будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт «Альшанка» — вул. Францішка Багушэвіча — вул. Айчынная — вул. Вялікая Альшанка — вул. Гродзенская — праспект Лебедзева — вул. Славінскага, далей па сваім маршруце без зменаў да прыпыначнага пункта «Дзевятоўка-7», далей: прыпыначны пункт «Дзевятоўка-7» — вул. Белыя Росы — вул. Старамалышчынская — прыпыначны пункт «Забалаць», назад у тым жа накірунку;

Маршрут № 36т «Вуліца Альшанская — вуліца Урублеўскага» на маршрут № 36т «Вуліца Міндзенская — вуліца Урублеўскага», які будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт «Вуліца Міндзенская» — вул. Францішка Багушэвіча — вул. Напалеона Орды — вул. Вялікая Альшанка — вул. Гродзенская — праспект Лебедзева — вул. Славінскага і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа накірунку.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025