Адпаведнае распараджэнне прынята Гродзенскім гарвыканкамам 20 снежня. Змена аўтобусных маршрутаў №12, 37, 41, 43, 47, 12т, 18т і 35т дазволіць палепшыць транспартнае абслугоўванне гродзенцаў у сувязі з узвядзеннем пуцеправода па вуліцы Славінскага, паведамляе «Гродзенская праўда».

Маршрут №12 «Багушэвіча-2 – вуліца Славінскага» будзе зменены на маршрут №12 «Багушэвіча-2 – абласная філармонія», які будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт «Багушэвіча-2» – вул. Францішка Багушэвіча – вул. Караткевіча – вул. Гродзенская – праспект Лебедзева – вул. Славінскага – вул. Перамогі – прыпыначны пункт «Абласная філармонія», назад у тым жа накірунку;

Маршрут №24 “Дзевятоўка-7 – гарадская клінічная бальніца №3» – на маршрут №24 «Забалаць – гарадская клінічная бальніца №3», які будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт «Забалаць» – вул. Старамалышчынская – вул. Белыя Росы – прыпыначны пункт “Дзевятоўка-7” – вул. Белыя Росы і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа накірунку;

Маршрут №26 «Вуліца Маладая – Дзевятоўка-7» на маршрут №26 «Вуліца Маладая – Забалаць», які будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт «Вуліца Маладая» і далей па сваім маршруце без зменаў да прыпыначнага пункта “Дзевятоўка-7» , далей: прыпыначны пункт “Дзевятоўка-7» – вул. Белыя Росы – вул. Старамалышчынская – прыпыначны пункт «Забалаць», назад у тым жа накірунку;

Маршрут №26Э «Дзевятоўка-7 – рынак «Паўднёвы» на маршрут №26Э« Забалаць – рынак «Паўднёвы», які будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт «Забалаць» – вул. Старамалышчынская – вул. Белыя Росы – прыпыначны пункт «Дзевятоўка-7» – вул. Белыя Росы і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа накірунку;

Маршрут №18т «Вуліца Міндзенская – Дзевятоўка-7» на маршрут №18т «Альшанка – Забалаць», які будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт «Альшанка» – вул. Францішка Багушэвіча – вул. Айчынная – вул. Вялікая Альшанка – вул. Гродзенская – праспект Лебедзева – вул. Славінскага, далей па сваім маршруце без зменаў да прыпыначнага пункта «Дзевятоўка-7», далей: прыпыначны пункт «Дзевятоўка-7» – вул. Белыя Росы – вул. Старамалышчынская – прыпыначны пункт «Забалаць», назад у тым жа накірунку;

Маршрут №36т «Вуліца Альшанская – вуліца Урублеўскага» на маршрут №36т «Вуліца Міндзенская – вуліца Урублеўскага», які будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт «Вуліца Міндзенская» – вул. Францішка Багушэвіча – вул. Напалеона Орды – вул. Вялікая Альшанка – вул. Гродзенская – праспект Лебедзева – вул. Славінскага і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа накірунку.