Тавары ў Duty free можна будзе купляць не толькі пры выездзе, але і пры ўездзе ў ЕАЭС

Тавары ў крамах duty free можна будзе купляць не толькі пры выездзе, але і пры ўездзе ў ЕАЭС, што прадугледжана Мытным кодэксам ЕАЭС. Пра гэта паведаміў журналістам першы намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Уладзімір Арлоўскі, перадае БЕЛТА.

«Новая норма: тавары ў магазінах бяспошліннага гандлю могуць рэалізоўвацца не толькі пры выездзе фізічных асоб з краіны, як дзейнічае цяпер, але і пры ўездзе ў ЕАЭС. Але кодэксам такая магчымасць прапісаная толькі ў аэрапортах і марскіх партах», — растлумачыў Уладзімір Арлоўскі.

[irp posts="43 678″ name="Польшча паступова забароніць гандаль у нядзелю. 30 месцаў, дзе можна будзе штосьці набыць у сёмы дзень"]

Пры гэтым першы намеснік старшыні ДМК звярнуў увагу, што кодэксам прадугледжана норма, што ў крамах, размешчаных на ўезд, алкаголь і тытунь будуць прадавацца ва ўстаноўленых нормах бяспошліннага ўвозу.

«То бок, не любую колькасць, як пры выездзе, а толькі ў межах бяспошліннага ўвозу. Калі, напрыклад, норма бяспошліннага ўвозу алкаголю 3 л, значыць, не больш за 3 л», — распавёў ён.

Дадзеная норма прадугледжана Мытным кодэксам ЕАЭС, які павінен уступіць у сілу 1 студзеня 2018 года.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фотафакт: гродзенка сушыць бялізну насупраць драмтэатра

“Вы не просили, но я покажу: что сушит моя соседка на фоне драмтеатра в Гродно”,…

22 верасня 2024

Улады Гродна адказалі на скаргу наконт платных парковак: усё законна, змен не будзе

Жыхары новабудоўлі на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў, 57 абурыліся, даведаўшыся, што за парковачныя месцы каля дома…

21 верасня 2024

Бюджэтнікаў Гродзенскай вобласці пытаюцца пра сваякоў за мяжой

Ва ўстановах адукацыі Гродзеншчыны збіралі звесткі пра сваякоў за мяжой. Па непацверджанай інфармацыі Telegram-канала “Суды,…

21 верасня 2024

Улады Гродна купілі водны пыласос. Цяпер фантаны чысцяць хутчэй і экалагічней

У Гродне з'явіўся новы спосаб ачысткі фантанаў. Раней супрацоўнікі прадпрыемства "Гарсвятло" злівалі ваду і ўручную…

21 верасня 2024

У Гродне добраўпарадкуюць пахаванні на Фолюшы — на месцы лагера часоў Другой сусветнай

Рэканструкцыю воінскага пахавання на Фолюшы на месцы лагера “Шталаг 324” запланавалі ў Гродне. Для пачатку…

21 верасня 2024

У Гродне на Савецкай пройдзе праваслаўны фестываль. Яго арганізуе манастыр, які падтрымлівае вайну

З 21 верасня па 1 кастрычніка ў Гродне пройдзе праваслаўны фестываль "Радасць". Асноўнай пляцоўкай правядзення…

20 верасня 2024