Суд адбудзецца ў Беларусі: «Авіякампанія Гродна» судзіцца з «Пскоўавіа», спаганяючы 72 тысячы долараў

Арбітражны суд Пскоўскай вобласці адмовіўся разглядаць іск «Авіякампаніі Гродна» да ААТ «Пскоўавіа»: беларуская кампанія патрабуе ў пскоўскага перавозчыка аплаціць запазычанасць у памеры 72,6 тысячы долараў, піша «Пскоўская губернія».

«Авіякампанія Гродна» спрабуе спагнаць з пскоўскага перавозчыка запазычанасць па арэнднай плаце па дагаворах за 2011, 2014 і 2015 гады. На працягу 2017 года авіякампанія «Пскоўавіа» знаходзілася ў вельмі глыбокім фінансавым крызісе, які прывёў яе да банкруцтва.

Суд пасля вывучэння дакументаў устанавіў, што бакі ўзгаднілі ўмовы пра суд, кампетэнтным разглядаць спрэчку па месцы знаходжання істца: у дадзеным выпадку кантора істца знаходзіцца ў Гродзенскай вобласці. Такім чынам, «працэс павінен праходзіць на тэрыторыі замежнай дзяржавы, на тэрыторыі якой знаходзіцца больш доказаў».

Акрамя таго, Арбітражны суд Пскоўскай вобласці нагадаў, што пры Беларускай гандлёва-прамысловай палаце дзейнічае Міжнародны арбітражны суд, які знаходзіцца ў Мінску.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025

На журналіста з Гродна Валерыя Руселіка збіраюць «арыентыроўку». Прыйшлі да яго сталой мамы

Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы браты Байко ўвайшлі ў ТОП-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі — але апускаюцца ўсё ніжэй

Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…

10 красавіка 2025

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025