Будзе больш прэзентабельнасці і камфорту: архітэктар пра рэканструкцыю гатэля «Гродна» ў трохзоркавы «Echeng»

«Гандлёва-прамысловая карпарацыя Цюань Шэн» прыступіць да рэканструкцыі былой гасцініцы «Гродна» пад трохзоркавы гатэль Echeng, піша «Гродзенская праўда».

Архітэктурны праект прайшоў будаўнічую экспертызу, застаецца чакаць, каго карпарацыя прызначыць генеральным падрадчыкам мадэрнізацыі гатэля, пабудаванага ў канцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя.

Распрацоўку дакументацыі выканала праектная арганізацыя ТАА «ВКЛ-праект» з Гродна. Яго галоўны архітэктар Канстанцін Вазміцель распавёў, якім будзе гатэль Echeng.

Істотна зменіцца цэнтральны ўваход у гатэль. Стары дэмантуюць, а на яго месцы ўзвядуць прэзентабельны ўваходны партал. Далей кліенты патрапяць у прасторны хол з зонай рэцэпцыі. На другім паверсе размесцяцца лобі-бар для наведвальнікаў і рэстаран для тых, хто спыніцца ў гатэлі па прынцыпе «ўсё ўключана». З гэтага паверху захаваецца праход у абноўлены рэстаран, які ўвойдзе ў гасцінічны комплекс і будзе даступны ўсім гараджанам.

Гатэльныя нумары размесцяцца з сёмага па пятнаццаты паверх. Тут правядуць перапланіроўку: з былых двух нумароў зробяць адзін падвышанай камфортнасці з прасторным санітарным блокам і магчымасцю ўсталёўкі дадатковага абсталявання. Усяго праектам прадугледжана 110 нумароў. Замест чатырох існуючых ліфтаў з’явяцца два хуткасныя большай ёмістасці.

[irp posts="20 089″ name="Пачатак мясцовага Chinatown. Навошта кітайцам гатэль «Гродна»?"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025