Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі пры паездках у краіны Еўрасаюза падчас святаў рэкамендуе выбіраць менш загружаныя пункты пропуску, паведамляе БЕЛТА.

Памежная служба з улікам надыходзячых калядных і навагодніх святаў прагназуе традыцыйнае павелічэнне пасажырапатоку.

“Рэкамендуем грамадзянам, якія плануюць у гэты час паездкі ў краіны ЕС, выбіраць аптымальныя маршруты і менш загружаныя пункты пропуску. Так, на літоўскім напрамку больш аператыўна перасекчы мяжу можна ў размешчаным у 40 км на поўнач ад Гродна пункце пропуску “Прывалка”. Таксама менш загружанымі з’яўляюцца пункты пропуску “Беняконі” і “Лоша” (Віленскае напрамак). На польскім напрамку можна скарыстацца пунктамі пропуску “Пясчатка” (каля 65 км на поўнач ад Брэста) альбо “Дамачава” (45 км на поўдзень ад Брэста) “, – праінфармавалі ў ДПК.

На 10 ранку ў пункце пропуску “Брузгі” на сайце памежнага камітэта было пазначана, што 120 легкавых аўто чакаюць выезду з Беларусі ў Польшчу. У пункце пропуску “Брэст” чакаюць выезду 150 машын.