Дачакаліся: у Гродне сустрэлі 50-тысячнага бязвізавага турыста

У Гродне ўшаноўвалі 50-тысячнага бязвізавага турыста: сімвалічныя падарункі былі ўручаны сям'і Хмялеўскіх з польскага Аўгустова, перадае БЕЛТА.

«Прыехаў у Гродна па справах. Бязвізавы рэжым дазволіў узяць з сабой жонку Патрыцыю і дачок Паўлінку і Вікторыю. Гродна — цікавы горад, усёй сям’ёй выбіраемся сюды ўжо другі раз. Цудоўна, што ёсць магчымасць паехаць пазнаёміцца ​​з суседзямі такім простым спосабам, без візы», — распавёў кіраўнік сям'і Пшэмыслаў Хмялеўскі. Юбілейным 50-тысячным турыстам, дарэчы, стала адна з яго дачок.

[irp posts="31 505″ name="Бязвізавы рэжым плануюць працягнуць на наступныя гады: у планах павялічыць час і тэрыторыю побыту ды ўключыць аэрапорт і чыгуначны вакзал"]

Павіншаваў гасцей з Польшчы намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч. Паводле яго слоў, бязвізавы рэжым стаў стымулам для развіцця ў Гродне сферы паслуг.

«З'явілася звыш 400 новых працоўных месцаў у гандлі, грамадскім харчаванні, сферах забаў, культуры. Адкрылася дзевяць стацыянарных аб’ектаў грамадскага харчавання, будуюцца гасцініцы і хостэлы. Важна, што ўключыліся ў гэтую працу прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнесу. Мы ўбачылі зацікаўленасць турыстычных кампаній у прыёме замежных турыстаў і ў прасоўванні айчыннага турыстычнага прадукту», — адзначыў намеснік старшыні аблвыканкама.

Віктар Лісковіч падкрэсліў, што ў рэгіёне палепшыліся паказчыкі па экспарту турыстычных паслуг. У прыватнасці, тэмп росту турыстычных паслуг у Гродне па адносінах да аналагічнага перыяду мінулага года склаў звыш 144%. Пры гэтым назіраецца тэмп росту турыстаў, якія прыехалі з Польшчы (177,1%), Літвы (247,5%), Латвіі (186,7%). Усяго ж рэгіён наведалі грамадзяне 66 дзяржаў свету.

Паводле апытання турыстычных арганізацый, у сярэднім замежны турыст пакідае 100−120 еўра за адны суткі. Такім чынам, турыстамі за гэты час у рэгіёне выдаткавана каля $ 12 млн.

«Папулярнасць атрымалі такія віды турызму, як падзейны, а таксама медыцынскі. Найбольш запатрабаванымі сталі туры выхаднога дня. Больш за 70% праводзяць у Гродне і ваколіцах два і больш дзён. Рэгіёну ёсць што прапанаваць і паказаць замежнікам, аднак, гэтую працу варта развіваць і далей: насычаць каляндар цікавымі культурнымі, спартыўнымі, забаўляльнымі падзеямі», — адзначыў Віктар Лісковіч.

Указ, які дае права замежнікам на тэрмін да пяці дзён наведваць Гродна, Аўгустоўскі канал і частку Гродзенскага раёна без візы, уступіў у сілу 26 кастрычніка 2016 года. Гродзенская вобласць выступіла з ініцыятывай аб пралангацыі дзеяння гэтага ўказа. Акрамя таго, мяркуецца пашырыць бязвізавую зону на тэрыторыю ўсяго Гродзенскага раёна, што дазволіць ўключыць у тэрыторыю бязвізавага знаходжання курорт рэспубліканскага значэння «Парэчча», рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Азёры», санаторыі «Парэчча» і «Азёрны».

Чакаецца, што акрамя аўтамабільных пунктаў пропуску бязвізавыя турысты змогуць скарыстацца чыгуначным вакзалам, а таксама гродзенскім аэрапортам. Прапрацоўваюцца пытанні арганізацыі новых дадатковых авіяцыйных і чыгуначных маршрутов.

[irp posts="33 596″ name="Для палякаў - экскурсіі, для літоўцаў - шопінг, для ўсіх — чэргі на мяжы. Попыт на бязвізавы Гродна вялікі, але не ўсё ідэальна"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025