Застаўся адзін дзень, каб падаць заяўку на конкурс #Паскарэнне на платформе Talaka і выіграць 6000 рублёў. Між тым, шэраг гродзенцаў ужо скарысталіся краўдфандынгам і паспяхова рэалізавалі свае праекты.
Платформа Talaka ладзіць інтэрактыўны конкурс у фармаце рэаліці-шоў #Паскарэнне. Арганізатары запрашаюць актыўных жыхароў Беларусі і беларусаў замежжа, якія гараць жаданнем запусціць значны праект альбо ўжо рэалізуюць яго. Зарэгістравалася ўжо болей за 150 праектаў!
[irp posts="43 425″ name="У конкурсе #Паскарэнне можна ўпаляваць 2000 рублёў, далучыўшы ўдалы праект сябра"]
Пераможцаў чакае прызавы фонд у памеры 10 000 рублёў. Той, хто возьме Гран-пры, атрымае 6000 рублёў. Аўтарам яшчэ двух удалых ідэяў падораць па 2000 тысяч рублёў за перамогу ў галасаванні журы і інтэрнэт-галасаванні.
Мэта конкурсу — натхніць гараджан на сумеснае самастойнае рашэнне важных праблем, палепшыць якасць жыцця ў гарадах і населеных пунктах Беларусі, стварыць тое, чым будзе ганарыцца краіна і на што зверне ўвагу ўвесь свет.
Доктар гістарычных навук, прафесар Вячаслаў Швед сабраў амаль 5000 рублёў на выданне 200 асобнікаў і распаўсюд сваёй кнігі «Рэквіем паўстанцам 1863 — 1864 гг. (Гродзенская губерня)».
— Народам варта не забываць сваіх Герояў. Памяць аб іх не павінна затухаць. Таму задачай аўтара было вярнуць забытых і адшукаць у крыніцах невядомыя прозвішчы студзенскіх паўстанцаў. Усе яны заслугоўваюць на рэквіем, — мяркуе аўтар праекта Вячаслаў Швед.
Дзякуючы Алене Майсюк, ЖКГ, Hrodna.life і шоў «Горад» на Вішняўцы пабудавалі першую пляцоўку для выгулу сабак з абсталяваннем.
[irp posts="24 991″ name=""Карыстайцеся, гэта для вас!" На Вішняўцы адсвяткавалі адкрыццё пляцоўкі для сабак"]
Андрэй Ярмаловіч праз пратформу Talaka спрабаваў адкрыць у Жыровіцах краму «Душевный сувенир», дзе інваліды маглі б прадаваць свае вырабы. Праект завяршыўся на падпісанні дамовы на арэнду памяшкання пад краму.
[irp posts="44 127″ name="Платформа Talaka павялічыла прызавы фонд да 10 000 рублёў у конкурсе праектаў"]
Гэта конкурс беларускіх праектаў у самым шырокім значэнні: ад сацыяльных і гарадскіх да прадпрымальніцкіх і тэхналагічных.
Пераможцаў чакае прызавы фонд у памеры 10 000 рублёў і спецыяльныя падарункі ад партнёраў конкурсу. У намінацыі velcom «Камфорт» удзельнікаў чакае падарунак — сучасны смартфон з падлучаным аднайменным тарыфным планам. Кампанія Gurtam падорыць пераможцу намінацыі «Праект будучыні» смарт-гадзіннік.
Удзельнікі пройдуць усе этапы рэалізацыі праекта: ад крэатыўнай ідэі да яе поўнага ўвасаблення. Усе стадыі конкурсу будуць штотыдзень асвятляцца Onliner. by ў рэжыме рэаліці-шоў. Таксама падтрымку забяспечваюць газета «Комсомольская правда в Беларусі», радыё Unistar і крэатыўнае агенцтва «Малако».
Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца на платформе Talaka па 20 снежня ўключна, дадаць сваю ідэю праз спецыяльную форму на сайце.
Конкурс будзе доўжыцца да 4 лютага. За гэты час ідэя павінна быць увасоблена ў жыццё або, як найменей, уяўляць з сябе прататып праекта, які можна будзе прадэманстраваць гледачам.
Азнаёміцца з падрабязнымі правіламі #Паскарэнне можна на сайце.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…