Усяго па накіраванні службы занятасці гродзенцы могуць навучацца больш чым па 40 спецыяльнасцях, у асноўным, працоўнага профілю. Можна атрымаць прафесіі інспектара аддзела кадраў, працоўнага па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў, кладаўшчыка, піша «Гродзенская праўда».
— У цяперашні час прапануецца навучанне яшчэ па адной новай спецыяльнасці - пакаёўка. У сувязі з бязвізавым рэжымам і пашырэннем гасцінічнага бізнесу, гэтая спецыяльнасць у Гродне будзе запатрабаваная, — распавяла загадчыца сектарам прафесійнага навучання ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Гродзенскага гарвыканкама Святлана Юркова.
За 11 месяцаў гэтага года на курсы накіравана 514 чалавек. Навучанне пачынаецца пасля камплектавання груп. Заняткі праходзяць на базе 10 устаноў адукацыі горада. Навучанне бясплатнае, выплачваецца стыпендыя, час залiчваецца ў працоўны стаж.
Сярэдняя працягласць навучання складае 3,5 месяца. Самы кароткі тэрмін навучання — да месяца. Столькі часу спатрэбіцца, каб авалодаць навыкамі сартавальніка другаснай сыравіны. За месяц-паўтара можна асвоіць прафесію ліфцёра, кладаўшчыка, вальшчыка лесу, бетоншчыка, цесляра, стропальшчыка. А вось прамудрасцямі прафесій кухар, кандытар, афіцыянт, цырульнік можна авалодаць за 7 месяцаў. Вадзіцеляў тралейбуса рыхтуюць паўгода. Каб асвоіць запатрабаваную ў асенне-зімовы сезон прафесію машыніста-качагара, адводзіцца 2,5 месяца.
Заняткі праводзяцца штодня, акрамя выходных, з 8 раніцы да 15.00. Пасля заканчэння курсаў выдаецца пасведчанне дзяржаўнага ўзору з прысваеннем кваліфікацыі і разраду. Калі ў перыяд навучання беспрацоўны знаходзіць працу, яму дазваляецца перапыніць навучанне без пакрыцця дзяржаве выдаткаў на навучанне.
Улічваючы тое, што беспрацоўе сёння мае мужчынскі твар, у ліку накіраваных на курсы большасць складаюць мужчыны. Многія з іх набываюць прафесіі, запатрабаваныя ў сферы паслуг, будаўніцтва, вытворчасці. Жанчыны аддаюць перавагу прафесіі бухгалтара, аператара ЭВМ, кухара, кандытара, прадаўца, кантралёра-касіра, кладаўшчыка і інспектара па кадрах.
У гэтым годзе на прафесійнае навучанне па накірунку гарадской службы занятасці ўпершыню накіравана восем мам, якія даглядаюць дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў. Такую магчымасць своеасаблівага апераджальнага навучання жанчыны з малалетнімі дзецьмі атрымалі з кастрычніка мінулага года. Раней такія мамы прызнаваліся занятымі і не маглі быць зарэгістраваны беспрацоўнымі.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…