Горад

Таямнічы «Дом масонаў» у цэнтры Гродна: фотарэпартаж са старога будынка, які мала хто бачыў знутры

Раніцай у пятніцу 15 снежня брыгада рабочых пачала вывозіць машынамі смецце з «Дома масонаў», які знаходзіцца ў цэнтры Гродна на завулку Тэлеграфным. Аб’ект унікальны і мае сваю цікавую гісторыю. Пакуль рабочыя займаліся смеццем, карэспандэнту Hrodna.life дазволілі зайсці ў стары будынак, у якi мала хто трапляў з гродзенцаў.

Сёння «Дом масонаў» знаходзіцца ва ўласнасці ўніверсітэта ім. Янкі Купалы. Там на першым паверсе ўжо некалькі гадоў знаходзіцца выдавецкі цэнтр. Другі паверх і скляпенні ніяк не выкарыстоўваюцца, але ў снежні пачаўся планавы рамонт. Што там будзе ў будучыні, невядома, але архітэктура памяшканняў уразіць любога.

Так, на другім паверсе можна ўбачыць купал, які калісьці вянчаў гэты будынак. А вось у падвалах будынка і зусім можна заблукаць, бо яны маюць мноства пакояў.


«Дом масонаў» быў пабудаваны ў 80-я гады 18 стагоддзя архітэктарам Джузэпэ дэ Сака ў якасці асабістай рэзідэнцыі. Першапачаткова дом быў аднапавярховы, але ў 1874 годзе яго перабудавалі. У канцы 18 стагоддзя тут праходзілі паседжанні масонскай ложы, на якіх прысутнічалі Ж.Э. Жылібер, Я. і Ж. Бэкю, Ф. Нарвойш, Дж. Сака і іншыя вядомыя асобы горада.

У пачатку 19-га стагоддзя дом становіцца ўласнасцю розных дабрачынных арганізацый. Там працягваліся пасяджэнні гродзенскага дабрачыннага таварыства з удзелам гродзенскага губернатара і масона М. Бутовт-Анджейкавiча, прэзідэнта Гродна Крэйбiха, магнатаў Ляхніцкіх, В. Мусіна-Пушкіна і інш. Пасля Другой сусветнай вайны дом быў аддадзены для патрэб устаноў аховы здароўя і адукацыі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025