Даследчыкі з Венгрыі вывучаюць прычыны смерці Стэфана Баторыя ў Гродне

Венгерскія навукоўцы з Печскага ўніверсітэта гісторык і прафесар Тамас Молнар, гісторык і медык, дацэнт Золт Молнар, а таксама Першы сакратар Пасольства Венгрыі ў Рэспубліцы Беларусь Петэр Чомар прыехалі ў Гродна, каб абмеркаваць жыццё і дзейнасць кіраўніка Рэчы Паспалітай — караля польскага і вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя ў нашым горадзе, піша grsu.by.

Браты Тамас і Золт Молнар займаюцца вывучэннем прычын смерці Стэфана Баторыя і завяршаюць падрыхтоўку кнігі з вынікамі сваіх даследаванняў. Венгерскія даследчыкі спецыяльна прыехалі ў Гродна, каб убачыць наш горад, дзе манарх правёў свае апошнія дні, дзе яго цела было анатамавана (дарэчы, упершыню ў гісторыі Рэчы Паспалітай) і пахавана.

— Стэфан Баторый любіў Гродна, лічыў яго наімілейшым горадам «і для часовага пражывання, і для вечнага спачынку», завяшчаў сябе тут пахаваць. Пазней труну з целам караля перавезлі ў Кракаў і пахавалі ў Кафедральным касцёле на Вавелі, дзе пахаваныя амаль усе польскія каралі, — адзначыла падчас сустрэчы з гасцямі гісторык купалаўскага ўніверсітэта, прафесар кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Святлана Марозава. У яе даследчым актыве ёсць сюжэт пра абставіны хваробы, версіі прычын смерці Стэфана Баторыя і навуковыя спробы раскрыць гэтую таямніцу гісторыі.

Існуе некалькі версій смерці караля. Асноўныя: натуральная смерць і атручэнне. З аднаго боку, вядома, што Стэфан Баторый меў хваробы, пра якія ведалі толькі яго лекары, хоць ён і ствараў уражанне моцнага і здаровага мужчыны. Тым не менш навукоўцы не выключаюць і таго факта, што ўплывовы князь мог быць атручаны адным з набліжаных.

Госці з Венгрыі таксама наведалі так званую Баторыеўку, цяпер — адзін з карпусоў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, дзе знаходзіцца анатамічная экспазіцыя «Гродзенская кунсткамера». У сценах гэтага будынка 15 снежня 1585 года было зроблена анатамаванне цела Баторыя для высвятлення прычыны яго смерці (насамрэч гэта адбылося ў іншым будынку, які не захаваўся — HL).

— Хочам сказаць, што ў апошнія гады ў Еўропе ўзрастае цікавасць да Беларусі, прычым не толькі турыстычная, але і навуковая. Бо на беларускіх землях адбываліся вельмі важныя падзеі, якія паўплывалі на геапалітычны стан Еўропы. Да таго ж у нас агульная гісторыя, якая аб’ядноўвае Венгрыю і Беларусь, Венгрыю і Гродна. І Гродна сапраўды цікавы горад, зразумела, чаму Стэфан Баторый так яго любіў, — падзяліліся браты Тамас і Золт Манар.

Гістарычная атмасфера нашага горада, новыя цікавыя факты і удакладненыя дэталі загадкі смерці караля знойдуць адлюстраванне ў кнізе венгерскіх вучоных, якая выйдзе на рускай і англійскай мовах і стане грунтоўным даследаваннем гэтай праблемы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025