Самагоншчыкі, якіх пад Гродна высочвалі некалькі дзён, забрудзілі адкідамі сваёй вытворчасці 600 кв.м лесу, піша БЕЛТА.
Пра гэта паведаміла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Вольга Грамовіч.
Міні-завод па вытворчасці самагону праваахоўнікі ліквідавалі ў лясным масіве каля вёскі Верхполле. Знайсці незаконны аб’ект, які знаходзіўся ў глухім гушчары, дапамаглі мясцовыя жыхары, якія 11 снежня паведамілі пра гэта ў міліцыю і Гродзенскую абласную інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету. Аператыўная група заспела самагоншчыкаў знянацку. Адзін з іх, ураджэнец вёскі Новы Двор, узяў віну на сябе.
Мяркуючы па маштабе забруджанай тэрыторыі, апарат функцыянаваў у лесе даўно. Адпрацаваная брага злівалася з бака праз шланг. У выніку на плошчы ў 600 кв.м была знішчана лясная падсцілка. Учыненую шкоду прыродзе ацанілі ў 600 базавых велічынь (1 БВ складае цяпер Br23).
За забруджванне лесу, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры, прадугледжана крымінальнае пакаранне — ад выпраўленчых работ да пазбаўлення волі. Зараз вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы па ч.2 арт. 275 КК РБ (забруджванне лесу, што пацягнула наўмыснае або па неасцярожнасці прычыненне шкоды ў буйным памеры). Разлічыцца давядзецца і за высечаныя для распалкі 24 дрэвы аб’ёмам 8,5 кубаметраў.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…