Пра гэта падчас семінара па пытаннях арганізацыі і ажыццяўлення кантролю ў святле патрабаванняў указа № 376 «Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай дзейнасці» паведаміў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю рэгіёна Анатоль Дарожка, перадае БЕЛТА.
«Указ прадугледжвае шэраг новаўвядзенняў, якія пачнуць дзейнічаць з 1 студзеня 2018 года. У першую чаргу значна скароціцца колькасць праверак, у тым ліку за кошт скарачэння органаў, якія маюць права праводзіць падобныя мерапрыемствы», — адзначыў Анатоль Дарожка.
Таксама старшыня КДК паведаміў, што выяўляюцца і пэўныя парушэнні падчас кантролю за арганізацыяй і парадкам правядзення праверачных мерапрыемстваў. Напрыклад, у 2017 годзе каля 50 службовых асоб кантрольных і наглядных органаў рэгіёна былі прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. Ён звярнуў увагу, што адна з нормаў указа прадугледжвае ўвядзенне адміністрацыйнай адказнасці кантралёраў, кантрольных і наглядных органаў за законнасць і абгрунтаванасць прызначэння і правядзення праверак.
КДК Гродзенскай вобласці і ў далейшым будзе адсочваць захаванне ўстаноўленых заканадаўствам патрабаванняў пры арганізацыі і ажыццяўленні кантрольнай дзейнасці, падсумаваў Анатоль Дарожка.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…