Грамадскае аб’яднанне Гродзенскі кіналагічны цэнтр «Сатурн» і адміністрацыя горада Гродна ў пятніцу 15 снежня правядуць парад выхаваных сабак розных парод у тэатралізаваным шэсці Снягурак і Дзедаў Марозаў. Парад пачнецца на Савецкай плошчы, потым пройдзе на плошчу Леніна. Па ходзе мерапрыемства жывёл можна будзе сфатаграфаваць і пагутарыць з іх уладальнікамі.
Такі парад будзе прымеркаваны да наступлення Года сабакі. Таксама, на парадзе, зааабаронцы прадставяць жоўтую «стужку салідарнасці». Гэтая стужка з’яўляецца сімвалам салідарнасці і адзінства з тымі, хто выступае за прыняцце закона аб чыпіраванне, ўзмацненне жорсткасці адказнасці за жорсткае абыходжанне з жывёламі.
Такім чынам, зааабаронцы хочуць паказаць, што людзей, якія чакаюць змен у сімвалічным Годзе сабакі шмат, і яны адзіныя ў спробе змяніць сітуацыю ў нашай краіне па стаўленні да жывёл.
Пачатак параду ў 17:00.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…