Святкаваць Хануку яўрэі ўсяго свету пачалі сёлета з вечара 12 снежня. У Гродне традыцыйнае запальванне галоўных ханукальных свечак на сінагозе пачалося на наступны дзень — 13 снежня. Другое па значнасці рэлігійнае свята ў iўдзеяў будзе доўжыцца 7 дзён.
Гродзенскія яўрэі кожны год імкнуцца разнастаіць святкаванне Ханукі. У гэтым годзе акрамя афіцыйнага запальвання свечак прайшло фаер шоў, быў пачастунак, таксама выступіў моладзевы гурт «Radiance».
Сёлета склад тых, хто запальвал свечкі на балконе сінагогі, змяніўся. Да рабіна Іцхака Кофмана і старшыні мясцовай абшчыны Барыса Квяткоўскага далучыўся хлопец Натан Шамсутдзiнаў. Упершыню малады прадстаўнік абшчыны ўдзельнічае ў запальванні галоўных свечак свята. Такім чынам мясцовая абшчына паказала сувязь пакаленняў.
На свяце абшчына прэзентавала каляндар з памятнымі датамі і каштоўнымі фатаграфіямі гродзенскіх яўрэяў. Распрацавалі каляндар прадстаўнікі выдавецтва ЮрСаПрынт: Аляксандр Рыжы і Марына Шапялевіч.
[irp posts="41 757″ name=""Пасля зброі, наркотыкаў і прастытуцыі - самы прыбытковы бізнес". Гродзенскі кнігавыдавец пра друкарскую справу з мясцовым каларытам"]
Сярод традыцыйных гульняў для дзяцей самай папулярнай з’яўляецца «свiвон» або «дрэйдл» — нешта накшталт рускага ваўчка або юлы.
Ханука — свята свечак, якое яўрэі адзначаюць на працягу васьмі дзён. Свечкі запальваюць у памяць аб цудзе, які адбыўся ў час асвячэння храма пасля перамогі войскаў Іегуды Макавея над войскамі цара Антыёха ў 164 годзе да н.э. Гэтае свята вельмі важнае для яўрэяў, бо сімвалізуе, што вера ў Бога вечная, і ёсць рэчы, у прыватнасці духоўныя, якія нельга ў чалавека адабраць.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…