У Гродне махляр прапануе шыкоўную кватэру за невялікія грошы: два гарадзенцы ўжо пералічвалі яму грошы

У Гародні зноў праявіў сябе махляр Віктар Рублёў. Праўда, з інтэрнэту ён ужо перайшоў у афіцыйнае рэкламнае выданне. Дзейнічае махінатар па ранейшай схеме, прадае неіснуючую кватэру па заніжаным кошце, піша «Перспектыва».

Даверлівыя гарадзенцы пералічылі 26 тысяч даляраў

Ад дзеянняў махінатара пацярпелі два чалавекі. 33-гадовая гарадзенка, якая жыве ў хрушчоўцы з сынам, захацела пашырыць жылплошчу. Яна павабілася на прапанову набыць 76 новых «квадратаў» з рамонтам і мэбляй за 20 тысяч даляраў. У аналагічную сітуацыю патрапіў 41-гадовы гродзенец. Ён хацеў набыць прасторную «двушку» за 21 тысячу «зялёных».

Паведамленні нібыта належалі рэальнаму гаспадару, які з’ехаў на ПМЖ у іншую краіну. Карыстаўся наступнай легендай: раней пражываў у Гродна, пазычаў людзям грошы пад заклад маёмасці. Жыллё даставалася за капейкі. Зараз не хоча нажывацца.
Уладальнік патрабаваў выслаць грошы праз электронную сістэму ў горад яго пражывання. Гэта трэба, каб пацвердзіць намеры аб куплі. Шулер запэўніваў, што ўсё без падману і рызыкі: сакрэтны код пераводу не кажаш, паказваюць прозвішча сваяка. «Уладальнік» тлумачыў, што яму трэба проста ўбачыць дасланыя грошы. А поўны разлік зробяць пасля здзелкі.

Гарадзенка выслала 20 тысяч, а гродзенец 6 тысяч. Як толькі пацярпелыя пераслалі фатаграфію квітанцыі, махляр перастаў выходзіць на сувязь.

[irp posts="43 204″ name="Падманулi страхаўшчыкоў на $ 80 тысяч: пачаўся суд над кіроўцамі, якія падстройвалi ДТЗ"]

Гродзенская кватэра з Ашхабаду

На гэтым гісторыя не скончылася і нават выйшла на новы віток. Цяпер махляр засвойвае рэкламнае поле афіцыйнага выдання. Журналіст «Перспектывы» знайшла аб’яву аб продажы двухпакаёвай кватэры, якое было пададзена два тыдні таму. Почырк паказвае на спадара Рублёва. На гэты раз ён «прадае» 2-пакаёвую кватэру, плошчай 76 «квадратаў». Жыллё размяшчаецца па адрасе: вул. Томіна, 12Б ў доме, пабудаваным у 2009 годзе. Кошт ранейшы і прывабны — 20 тысяч даляраў. У электроннай версіі выдання ёсць шмат фота жылля з рамонтам і дубовай мэбляй.

Гаспадар прасіў напісаць яму на е-мэйл, і ён раскажа, як гэты палац купіць. Так і зрабіла журналіст. Не дачакаўшыся адказу, нават патэлефанавала на расійскі нумар. Але трубку ніхто не ўзяў. Як высветлілася, жыллё сапраўды прадаецца па пазначаным адрасе. Толькі «двушку» сапраўдныя гаспадары ацэньваюць у тры разы даражэй. І ў рэальнасці адрозніваецца абстаноўка і планіроўка кватэры.

Аказалася, што кватэру з фатаграфій у элетронном варыянце прадалі як элітнае жыллё, без мэблі, паўтара гады таму ў Ашхабадзе. Цяпер яна фігуруе не толькі ў Гродне. Яе прапануюць купіць і арандаваць у Санкт-Пецярбургу, Сочы, Ашхабадзе. Кошт пытання нязменны: каля 20 тысяч даляраў. У падарунак ідзе дарагая абстаноўка.

Абвестку аб продажы можа падаць хто заўгодна

«Перспектыва» паспрабавала даведацца, як аб’ява патрапіла ў выданне. Бо за размяшчэнне трэба плаціць і нават пашпарт паказваць. Як патлумачыла рэкламны агент ў Гродне, усе гэтыя ўмовы не распаўсюджваюцца на інтэрнэт-версію газеты. Каб падаць аб’яву на інтэрнэт-старонцы выдання, трэба завесці асабісты кабінет на сайце. Асабістыя дадзеныя не пытаюцца, грошай не просяць, змест рэкламы не правяраюць.
«Мы не нясем адказнасці за рэкламу», — патлумачыла дзяўчына. Яна ж адмовілася выдаліць сумніўнае паведамленне, на крымінальную вуду якога могуць трапіцца даверлівыя людзі.

Ці стане больш пацярпелых ад кватэрнага махляра, пакажа час. Дарэчы, грошы, якія прыйшлі па Western Union, можна атрымаць без прозвішча. Дастаткова ведаць скупыя звесткі, названыя ў квітанцыі. Зрэшты, так і адбылося са зберажэннямі гродзенцаў.

[irp posts="10 832″ name="На вуліцы грошы ніхто не збірае: як вызначыць махляра, які нажываецца на хворых дзецях"]

Вярнуць грошы наўрад ці ўдасца

На расійскіх сайтах карыстальнікі сабралі цэлае дасье на Віктара Рублёва. І мадэратары сайтаў у сваіх супольнасцях абмяркоўваюць метады барацьбы зшулерам. Бо, як высветлілася, ён яшчэ і помсціць за выдаленне сваіх аб’яваў спамам.

У цэлым, маштабы Рублёва ўражваюць. Ён па такой жа схеме прадае жыллё не толькі ў краінах СНД, а нават у ЗША. Махляр просіць грошы яшчэ за аўто, канфіскаваныя замежныя тавары, пасярэдніцтва ў продажы кватэры.

У Гродне ўзбудзілі крымінальныя справы па артыкуле «Махлярства» у асабліва буйным памеры, учыненае групай асобаў. Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч паведаміў, што следчыя накіравалі запыт у Расію. Аднак, як тлумачаць сілавікі, вярнуць грошы пацярпелым наўрад ці ўдасца. Звычайна ашуканцы дзейнічаюць праз падстаўных асоб, а самі могуць знаходзіцца ў любым пункце свету.

Рыэлтары папярэджваюць, што відавочна заніжаны кошт павінен насцярожыць пакупніка.

— Калі пакупніка або прадаўца бянтэжаць нюансы здзелкі, можна звярнуцца па кансультацыю ў агенцтва па нерухомасці, — распавёў рыэлтар, ацэншчык РУП «Гродзенскае агенцтва па аказанні рыэлтарскіх паслуг» Артур Залеўскі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне робяць сувенірную карту для турыстаў. Толькі на рускай мове

"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…

23 лістапада 2024

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024