Гісторык Мікалай Волкаў 12 снежня на сваёй старонцы ў фэйсбуку пакінуў запіс аб тым, што ў Міністэрстве культуры прынялі рашэнне захаваць другі паверх прыбудовы да вежы-брамы Старога замка. Менавіта за гэта ўжо даўно выступаў сам Волкаў. Ці будуць змены ў праекце рэканструкцыi і што ж насамрэч вырашылі ў Міністэрстве культуры, даведаўся Hrodna.life.
Згодна з праектам Уладзіміра Бачкова, паводле якога вядзецца рэканструкцыя замка, прадугледжвалася разабраць другі паверх прыбудовы да брамы. Гэтай прыбудове, як лічаць гісторыкі, больш за чатыры стагоддзі. Але Бачкоў лічыў, што яна не адпавядае варыянту замка з часоў Баторыя, таму і хацеў яе разабраць. Пасля прыезду ў Гродна 7 снежня міністра культуры Беларусі Юрыя Бондара, было прынята рашэнне перагледзець праект.
[irp posts="19 241″ name="Аднавіць палац і вежу, а руіны не чапаць: Мікалай Волкаў пра шкодны праект Бачкова, які ўжо зацвердзіў Мінкульт"]
Галоўны архітэктар праекта рэканструкцыі Старога замка Алег Шымбарэцкi распавядае, што да канца 2017 года «Гроднаграмадзянпраект» павінен будзе прадаставіць Міністэрству культуры варыянты захавання прыбудовы. Мінкульт будзе прымаць канчатковае рашэнне.
«Фрагмент сцяны другога паверха прадугледжвалася дэмантаваць у сувязі з неабходнасцю узмацніць перакрыцці першага паверха і ўзмацніць сцены самой вежы, — распавядае Алег Шымбарэцкi. — Міністр культуры асабiста пажадаў, каб мы разгледзелі варыянт захавання. Гэта можа быць варыянт з разборкай і з наступным узнаўленнем».
Таксама архітэктар адзначыў, што сцяна, якую хочуць захаваць, хутчэй за ўсё была пабудавана не ў 17 стагоддзі.
«У мяне ўзнікаюць сумневы, што тая сцяна, што намі выкрыта, па муры і цаглінах адносіцца да пачатку 17 стагоддзя. Хутчэй за ўсё гэта канец 17 — пачатак 18 стагоддзяў, а можа і пазней», — дадаў Шымбарэцкi.
Рэканструкцыя Старога замка пачалася ў верасні 2017 года. За аснову ўзяты замак часоў караля Стэфана Баторыя, аўтарства якога прыпісваюць італьянскаму архітэктару Санці Гучы 1580-х гадоў. Праектам рэканструкцыі займаўся мінскі архітэктар Уладзімір Бачкоў. Праект Бачкова ўспрымаецца неадназначна, некаторыя даследчыкі называюць яго фантазійным і шкодным.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…