Настаўнік рускай мовы і літаратуры СШ № 1 г. Скідзель Наталля Чаркес перамагла ў рэспубліканскім конкурсе Мінадукацыі на стварэнне навучальных дапаможнікаў для школьнікаў, піша газета «Перспектыва».
Наталля Іванаўна ўжо пачала працаваць над стварэннем будучага падручніка рускай літаратуры для вучняў 9 класа. Напярэдадні яна прыняла ўдзел у навучальным семінары, які праходзіў у Нацыянальным інстытуце адукацыі. У сааўтары скідзельскі педагог запрасіла выкладчыка БДУ Святлану Захараву, у якой ужо маецца вопыт стварэння падручнікаў.
Наталля Чаркес ўжо з’яўляецца аўтарам двух навучальных «памочнікаў» для настаўнікаў беларускай мовы 9 класа. Яна плануе стварыць цікавы і зразумелы падручнік па рускай літаратуры, з заданнямі, арыентаванымі на рэальнае жыццё. На яе думку, літаратура — больш, чым проста тэарэтычны прадмет, гэта чалавеказнаўства. Бо на ўроках літаратуры школьнікі павінны вучыцца, што рабіць у той ці іншай жыццёвай сітуацыі, а таксама абмяркоўваць з бацькамі праблемы, узнятыя ў творах.
Завяршыць працу над падручнікам аўтар павінна да лістапада наступнага года. А ўжо ў верасні 2019 гады ён з’явіцца ў школах краіны.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…