Як з дапамогай сацыяльных сетак вырашаць лакальныя праблемы і рабіць свет вакол сябе крышку лепшым? Пра гэта будзе размова з новым госцем HrodnaMediaRoom Антонам Матолькам, які шырока вядомы як самы актыўны блогер, гарадскі актывіст і фатограф, які ўздымае грамадска важныя тэмы лакальнага і нацыянальнага ўзроўню.
Сярод іх — захаванне мінскага квартала Асмолаўка, платныя паркоўкі, петыцыя аб забароне парада ваеннай тэхнікі ў межах горада. Антон Матолька прымусіў гаварыць аб высечцы дрэў нават першую асобу краіны, звяртаўся да кіраўніка МУС Ігара Шуневіча з прапановай дазволіць выкарыстоўваць бел-чырвона-белы сцяг на футбольных матчах.
У траўні 2017 года сумесна з сайтам #RFRM стартаваў праект Матолькі, які вырашае лакальныя праблемы ў краіне. Сам жа блогер называе сябе «прадстаўніком новых бабуль, якія строчаць лісты».
Сустрэча адбудзецца 14 снежня ў Цэнтры гарадскога жыцця (Савецкая, 3) у 18.30.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…