Усё больш беларускіх аўтааматараў адмаўляюцца праходзіць дзяржаўны тэхнічны агляд аўтамабіля. Беларусам выгадней атрымліваць штрафы за адсутнасць тэхагляду, чым плаціць дарожны збор, расказаў у перадачы «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1» начальнік УП «Белтэхагляд» Уладзімір Півульскі.
Сёлета з амаль трох мільёнаў аўтамабіляў, зарэгістраваных у Беларусі, на тэхагляд не прыехала амаль палова — гэта каля 1,2 млн аўтамабіляў.
За 10 месяцаў 2017 года на тэхагляд прыехалі 1 мільён 325 тысяч аўтамабіляў. Прычым 215 тысяч не прайшлі яго з першага разу. Асноўная прычына — няспраўнасць тармазных сістэм. Гэта больш за 50% усіх адмоваў пры праходжанні тэхагляду.
Нагадаем, беларускія аўтааматары ўжо тры гады плацяць дзяржаўную пошліну за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Яна разлічваецца зыходзячы з масы аўтамабіля, года выпуску або маркі аўто. Выплачваецца збор у поўным аб’ёме да праходжання тэхагляду. У сувязі з гэтым шматлікія аўтамабілісты сталі ігнараваць тэхагляд.
Стаўкі адрозніваюцца для фізічных асоб і арганізацый. Ад падатку вызваленыя аўтамабілі хуткай дапамогі, МНС, сілавых ведамстваў. Інваліды I або II групы аплачваюць палову кошту дзяржпошліны. Пенсіянеры па ўзросце выключаны са спісу ільготнікаў.
Мэта дзяржпошліны, як было заяўлена, фінансаванне будаўніцтва новых і рамонту існых дарог. Пры гэтым 50% сумы ад збору паступае ў рэспубліканскі бюджэт, 50% - у мясцовыя бюджэты. Цяпер беларускія дэпутаты хочуць змяніць прынцып збору пошліны. Прапануюць адвязаць дзяржпошліну ад працэдуры праходжання тэхагляду і спаганяць яе за фактычнае карыстанне дарожнай сеткай, а таксама дазволіць аўтамабілістам выплачваць пошліну часткамі, як страхоўку. Змены могуць уступіць не раней за 2019 год.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…