Кіроўца Гродзенскага аўтапарка знаходзіўся на лячэнні ў бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў абласным цэнтры пяць тыдняў. Па словах лекараў, зараз з мужчынам усё ў парадку, яго стан ацэньваецца як здавальняючы, піша «Гродзенская праўда».
— Мужчыну даставілі ў медыцынскую ўстанову ў цяжкім стане. Пасля праведзеных неадкладных медыцынскіх мерапрыемстваў пацыенту выканалі кампутарную тамаграфію, якая паказала пералом рэбраў. Некалькі тыдняў ён знаходзіўся ў рэанімацыі. Дзякуючы правільна абранай тактыцы лячэння, увазе і клопату родных, пацыент пайшоў на папраўку. Цяпер ён знаходзіцца на амбулаторным лячэнні дома, — распавялі ў шпіталі.
Нагадаем, надзвычайнае здарэнне адбылося 4 лістапада. 57-гадовы кіроўца гарадскога аўтобуса раптам спыніўся на мосце па вул. Гарнавых, выйшаў з кабіны і скокнуў у раку. Нягледзячы на тое, што мужчына зваліўся ў ваду з вялікай вышыні, ён выжыў. Яго выратавалі спецыялісты Таварыста ратавання на вадзе.
[irp posts="42 648″ name="Адміністрацыя таго самага аўтапарку выклікае на размовы кіроўцаў, якія пісалі ліст прэзідэнту"]
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…