У лістападзе мінулага года Лізавета Шыкуць, прадавец-кансультант адной з гродзенскіх крамаў, удзельнічала ў конкурсе прыгажосці «Супермадэль Сусвету — 2016». Канкурэнцыя была высокай: больш за 30 краін. Студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы стала другой.
— Думаю, у найбліжэйшы час я сыйду з крамы, каб сканцэнтравацца на мадэльнай справе. Бо пасля конкурса паступіла дастаткова шмат прапаноў, якія я разглядаю, — казала тады Ліза.
Мэтанакіраваная дзяўчына ўсё ж такі ажыццявіла свой план: сыйшла з крамы і з’ехала па кантракце ў Кітай, піша onliner.by.
— Адразу пасля конкурса мне прапанавалі кантракт з вядомым у Кітаі мадэльным агенцтвам. Умовы мяне задавальнялі. Абмеркавалі з бацькамі, вельмі доўга ўсё ўзважвалі, але ў рэшце рэшт адважыліся, — кажа дзяўчына. — Зараз езджу па розных гарадах Кітая, здымаюся ў рэкламе магазінаў адзення. Двойчы ў год прыязджаю ў Гродна, каб здаць сесію. Я ўжо на трэцім курсе, палова вучобы прайшло.
Звязваць сваё жыццё з мадэльным бізнесам Ліза не збіраецца. Кажа, што на дадзены момант у яе мэта сур’ёзная: скончыць універсітэт і знайсці сябе ў юрыспрудэнцыі.
— Планаў жыць і працаваць у Кітаі таксама пакуль няма. Хачу стаць вядомым адвакатам у Беларусі, — заключае дзяўчына.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…