У чарговым туры чэмпіянату Беларусі, які прайшоў у Гродне 9 снежня «Нёман» апынуўся мацней за «Дынама-Маладзечна» з лікам 3:2. Такім чынам да перарыву ў чэмпіянаце гродзенцы падышлі з добрым настроем і маюць у сваім актыве 13 перамог запар.
У матчы з «Дынама» у складзе гродзенцаў шайбы закінулі Міхаіл Стэфановіч, Канстанцін Багданоўскі і Аляксандр Жыдкіх. У гасцей вызначыліся Ягор Воранаў і Андрэй Бялевіч.
«Неман» — «Дынама-Маладзечна» 3:2 (1:0, 1:1, 1:1)
Галы:
10.11 1:0 — Стэфановіч (Багданоўскі, Лісічкін)
30.47 2:0 — Багданоўскі (Хараманда, Дзерлюк)
32.42 2:1 — Воранаў (Кунцэвіч)
48.44 2:2 — Бялевіч (Усцiненка, Амбражэйчык)
52.23 3:2 — Жыдкіх (Пасют, Баярчук)
Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля матчу:
— Выдатны матч атрымаўся. Каманды паказалі хуткі хакей, сапраўды дынамічны, з вялікай колькасцю момантаў. Думаю, што ў першым перыядзе мы мелі перавагу, але потым госці дадалі і сталі шмат атакаваць. Мы больш, чым палову другога перыяду гулялі ў сябе ў зоне. Добра, што выстаялі, не прапусцілі галы, калі мелі яны перавагу, але, а ў трэцім перыядзе мы зайгралі больш актыўна. Перавялі гульню ў зону суперніка. Сталі ствараць добрыя моманты, сталі перагульваць іх у атацы — удала вярнуліся ў гульню пасля таго, як лік стаў 2: 2. Задаволены хлопцамі, што дасягнулі перамогі ў сённяшнім матчы.
У турнірнай табліцы «Нёман» працягвае трымаць трэці радок і мае ў актыве 58 ачкоў. «Юнацтва» і «Шахцёр», якія ідуць вышэй маюць па 63.
Чэмпіянат Беларусі адновіцца пасля міжнароднай паўзы 18 снежня. У гэты дзень «Нёман» у Гродне будзе прымаць «Гомель». А праз 2 дні гэтыя ж каманды на гродзенскай пляцоўцы сустрэнуцца ў другiм фінальным матчы Кубка Салея.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…