Фота: як працягваецца рэканструкцыя палаца ў Свяцку

Ужо практычна год у палацава-паркавым комплексе «Свяцк» вядуцца рэканструкцыйныя і рэстаўрацыйныя работы. Ці ёсць зрухі, даведвалася «Перспектива».

Палац роду Валовічаў у Свяцку быў пабудаваны ў канцы XVIII стагоддзя па праекце італьянца Джузэпэ Сака. Некалькі гадоў таму аб’ект перададзены ва ўласнасць санаторыю «Азёрны». Раней тут праводзіліся работы па ўладкаванні паркавай зоны і вадаёмаў.

— Са студзеня гэтага года ідзе рэканструкцыя з частковай рэстаўрацыяй будынкаў палацава-паркавага комплексу пад шматфункцыянальны аздараўленчы комплекс, — распавёў начальнік мікрараёна забудовы ААТ «Гроднажылбуд» Віктар Барташ. — Ужо падведзены інжынерныя сеткі: каналізацыя, вадаправод, электразабеспячэнне. Выкананы работы па будаўніцтве водазабору (прасвідраваныя дзве свідравіны) і ачышчальных збудаванняў.

Што тычыцца левага флігеля — то там з’явіўся новы дах. Гліняная чарапіца максімальна набліжана да той, што некалі была на будынку. Завершана ўстаноўка новых вокнаў. Зараз унутры будаўнікі заліваюць сцяжкі падлог, робяць унутраную разводку ацяплення.

Па левай галерэі скончана перакладка вонкавых сцен дваровага і паркавага фасадаў. Цяпер ўсталёўваюцца вокны, праводзіцца разводка электрыкі, пракладка інжынерных сетак: ацяплення, водазабеспячэння.

Па правым флігелі робіцца ўзмацненне падмурка, прыладжванне маналітных сцен, іх уцяпленне, кладка даху. Па галерэі з гэтага ж боку — перакладка вонкавых сцен дваровага і паркавага фасадаў, падмурка, а таксама гідраізаляцыя.

— У цэнтральным будынку працы пакуль не вядуцца, — адзначае Віктар Барташ. — Там запланавана дадатковае даследаванне апорнай здольнасці канструкцыі. Па меры выпуску праектнай дакументацыі - прыступім да рэканструкцыі.

У гэтым памяшканні на другім паверсе захавалася некаторае старадаўняе ўбранне: роспіс на сценах, каміны, сцены з ляпнінай, люстра, драўлянае аздабленне вокнаў і дэкарацыя дзвярэй.

Варта адзначыць, што палацава-паркавы комплекс уключае ў сябе і будынак шматфункцыянальнага прызначэння, якb складаецца з кацельні, стайні, пральні, будынка адміністрацыйнага прызначэння і піўбара. Там умацоўваюць падмурак і аднаўляюць сцены.

Нарматыўны тэрмін будаўніцтва — 30 месяцаў. Зараз тут працуе 101 чалавек: муляры, бетоншчыкі, мастаўшчыкі, страхары. Таксама задзейнічаны спецыялісты па ўкладцы цеплатрасы, газаправода, сантэхнікі, электрыкі, плітачнікі, цесляры і многія іншыя. У буднія дні спецыялісты працуюць па 10 гадзін, у суботу — 6.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024