Фота: Ігар Рэмзік
За час дзеяння бязвізу Гродна і Аўгустоўскі канал наведалі каля 50 тысяч турыстаў, піша БЕЛТА.
Па словах начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандра Вярсоцкага, за час дзеяння ўказу № 318 «Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян» Гродзенскі раён наведалі 48 020 турыстаў з 66 краін. Найбольш частымі гасцямі Гродна і ваколіц з’яўляюцца жыхары Літвы і Латвіі.
Дзякуючы ўказу стварылі 418 працоўных месцаў, з якіх каля 50 — у сферы культуры, працягнуў Аляксандр Вярсоцкі. Замежныя турысты пры гэтым набылі тавараў і паслуг на суму не менш як $ 10 млн.
Зараз ідзе праца над стварэннем музеяў пісанкі і ручніка. Прычым адкрыццём новых музейных аб’ектаў займаецца не толькі дзяржава, але і прыватны бізнэс, дадаў ён.
Аляксандр Вярсоцкі таксама распавёў, што вядзецца праца па стварэнні дадатковых інфармацыйных прадуктаў для турыстаў. У прыватнасці, створаны каляндар знакавых падзей 2016 года, падрыхтаваны аналагічны каляндар па выніках бягучага года, прычым на польскай і англійскай мовах.
Між тым, суседнія літоўскія Друскенікі, якія гадамі выбудоўвалі паспяховы і цікавы турыстычны імідж, цягам 2016 году наведалі 247 тысяч турыстаў. Хоць якія 15 гадоў гэты невялікі гарадок з закінутымі санаторыямі выглядаў досыць маркотна.
[irp posts="42 949″ name="У Гродне прапануюць працягнуць бязвіз да 10 дзён і пашырыць яго дзеянне на ўвесь Гродзенскі раён"]
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…