Бесперасадачны цягнік можа з’явіцца паміж Гродна і польскім Шчэцінам, паведаміў начальнік пасажырскай службы Беларускай чыгункі Аляксандр Захарэвіч, піша БЕЛТА.
«Мы надаем асаблівую ўвагу захаванню маршрутаў, якія злучаюць нашу краіну з сумежнымі рэгіёнамі і сталіцамі суседніх чыгуначных адміністрацый. Зараз актыўна развіваецца памежны рух з Польшчай, прыкладам таму можа служыць арганізацыя перасадачнага злучэння Мінск-Брэст-Варшава, а таксама захаванне рэгулярнага штодзённага цягніка Кракаў-Варшава-Гродна. Акрамя гэтага, абмяркоўваецца пытанне арганізацыі бесперасадачных злучэнняў Гродна-Шчэцін. Магчыма, гэта будуць прычапныя вагоны да цягніка Гродна-Кракаў «, — растлумачыў ён.
Аляксандр Захарэвіч закрануў і тэму развіцця супрацоўніцтва з Расіяй.
«Што тычыцца расійскага накірунку, то самымі папулярнымі ў пасажыраў, вядома, з’яўляюцца Масква і Санкт-Пецярбург. Але мы працуем і над новымі маршрутамі. У прыватнасці, абмяркоўваецца арганізацыя злучэння Мінск-Казань і Мінск-Валгаград. У новым графіку таксама захаваны маршрут Брэст-Навасібірск — гэта вельмі запатрабаваны кірунак», — адзначыў ён.
Начальнік пасажырскай службы БЧ нагадаў, што з 10 снежня на Беларускай чыгунцы ўводзіцца новы графік руху цягнікоў на 2017−2018 гады.
[irp posts="31 945″ name="У бязвізавую зону ў Гродне збіраюцца ўключыць чыгуначны вакзал і аэрапорт"]
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…