Павіншаваць жыхароў і гасцей горада з надыходзячымі святамі незвычайным чынам вырашылі ў Гродзенскім заапарку.
Заходнесібірская лайка Вейса, якая вось ужо пяты год там «працуе ахоўнікам», ператворыцца ў гэтыя казачныя дні са звычайнага вартаўніка ў сапраўдную Снягурку.
Усе святы Снягурка Вейса будзе прымаць самы актыўны ўдзел у навагодніх мерапрыемствах:
з 15 снежня — у вячэрніх фотасесіях для ўсіх ахвотных ля галоўнай гарадской ёлкі на плошчы Леніна;
з 18 снежня — у навагодніх экскурсіях для дзяцей, якія будуць праходзіць у Гродзенскім заапарку;
і 24 снежня — у святочнай праграме «Дзядуля Мароз у заапарку».