У гэтым годзе ў Гродзенскай вобласці рэзка павялічылася колькасць злачынстваў, здзейсненых у сацыяльных сетках. Толькі за 11 месяцаў 2017 года было ўзбуджана больш за 80 падобных спраў, расказвае «Гродна Плюс».
Ашуканцы ўзломваюць электронную скрыню і мяняюць паролі ў сацыяльных сетках. Далей ўступаюць у перапіску з сябрамі, нібыта ад імя карыстальніка. Сэнс размовы зводзіцца да просьбы пералічыць грошы пад самымі добрапрыстойнымі падставамі. Схема, па якой дзейнічаюць злачынцы, даволі простая і адпрацавана гадамі. Менавіта таму спрацоўвае амаль у ста працэнтах выпадкаў.
«Калі ён дае, як ён думае сябру рэквізіты банкаўскай карткі, гэта інфармацыя, якая намаляваная на пярэднім і адваротным баку: нумар, тэрмін дзеяння, імя. Пасля гэтага з карт рахунка знікаюць усе грошы», — расказвае Сяргей Чарняк, начальнік аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій крымінальнай міліцыі УУС Гродзенскага аблвыканкама.
У асноўным сумы, выкрадзеныя ў гродзенцаў такім чынам, вар'іруюцца ад 50 да тысячы рублёў. Усё залежыць ад плацежаздольнасці пацярпелых і, вядома, ад апетытаў махляроў. А вось раскрываць такія злачынствы даволі складана. Калі яшчэ пару гадоў таму штогод гродзенскія праваахоўнікі затрымлівалі прыкладна 4 такія злачынныя групы, то зараз яны фактычна няўлоўныя. Бо ў 90% выпадкаў віртуальныя крадзяжы здзяйсняюцца з тэрыторыі іншых дзяржаў.
«Цяпер абазначылася такая тэндэнцыя, сталі здзяйсняць злачынствы з-за межаў Рэспублікі Беларусь. Па вялікім рахунку яны здзяйсняюць там, дзе жывуць. Як паказвае практыка, яны альбо раскрываюцца праз некаторы час альбо наогул не раскрываюцца» — кажа Сяргей Чарняк.
Прагнозы на перспектыву праваахоўнікі даюць таксама вельмі несуцяшальныя. Колькасць віртуальных злачынстваў будзе расці ў геаметрычнай прагрэсіі. А паралельна развіццю высокіх тэхналогій, шанцы знайсці ашуканцаў будуць змяншацца. Менавіта таму, галаўнае — не стаць ахвярай. Паролі для электроннай скрыні выбіраць складаныя, а калі падчас перапіскі з сябрамі, з’яўляецца грашовае пытанне — прапанаваць абмеркаваць яго падчас тэлефоннай размовы.
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…