Згублены «пярсцёнак з дыямантамі» вярнулі дзяўчыне: каменьчыкі аказаліся штучнымі

Некалькі дзён таму гродзенская міліцыя размясціла паведамленне, што шукае мужчыну, які знайшоў з выгляду вельмі дарагі пярсцёнак. У выніку мужчына знайшоўся і ўпрыгожванне перадалі дзяўчыне, якая неабачліва згубіла яго ў краме. Пярсцёнак у выніку аказаўся не такім ужо і дарагім, піша сайт Гродзенскага УУС.

У сярэдзіне верасня жанчына штосьці набывала ў гіпермаркеце па праспекце Касманаўтаў і, па яе словах, згубіла залаты пярсцёнак з чатырма дыямантамі. Па дапамогу ў пошуку жанчына звярнулася ў міліцыю, супрацоўнікі якой прагледзелі запісы камер відэаназірання, і ўбачылі мужчыну, які падняў чужую рэч. Аднак гэты чалавек больш за два месяцы нікуды не паведамляў пра факт знаходкі, таму і было прынята рашэнне надаць гэтыму факту розгалас у СМІ.

Ужо праз дзень дзякуючы інтэрнэт-карыстальнікам удалося знайсці мужчыну, які знайшоў пярсцёнак, пазней ён сам прынёс яго ў міліцыю. Грамадзянін патлумачыў, што адразу хацеў аддаць яго, але па дарозе ў РАУС падумаў, што страціў ўпрыгожванне і забыўся пра гэтую гісторыю. Аднак калі ўбачыў сябе ў інтэрнэце, вырашыў праверыць сумку, у якой нёс каштоўнасць, і знайшоў пярсцёнак за падшэўкай.

Страчаную рэч вярнулі ўладальніцы. Пярсцёнак, між іншым, апынуўся не такім ужо і дарагім, бо замест сапраўдных дыямантаў ён упрыгожанымі штучнымі. У дачыненні да мужчыны, які знайшоў ўпрыгожванне, ніякіх адміністрацыйных мер не прымалася.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024