Горад

Філармонію ў Гродне змогуць здаць у 2018 годзе. Калі будуць грошы

Рэканструкцыя галоўнай канцэртнай пляцоўкі вобласці пачалася яшчэ ў лютым 2012 года, але на канец 2017 аб’ект усё яшчэ не здадзены. Сёння аб заканчэнні будаўніцтва ніхто не спяшаецца казаць, але ёсць верагоднасць, што аб’ект здадуць ужо ў наступным годзе, калі будуць створаны спрыяльныя фінансавыя ўмовы. Магчыма, гэта адбудзецца да фестывалю нацыянальных культур.

Пасля некалькіх «замарозак» аб’екта працы ў філармоніі аднавіліся ў 2016 годзе і сёння працягваюцца, дзякуючы фінансаванню ў рамках абласной інвестыцыйнай праграмы. Зараз на аб’екце вядуцца аддзелачныя работы, якія выконвае «Гроднапрамбуд». Плануецца, што, калi будуць сродкi, у бліжэйшы час у фiлармонiю будзе закуплена светлавое і гукавое абсталяванне.

«Работы па рэканструкцыі аднавіліся, зараз мы ўжо сканчаем аддзелачныя работы і стаіць пытанне закупкі абсталявання. Дастаўка патрэбнага абсталявання будзе доўжыцца да 6 месяцаў. Гатовая канцэртная зала філармоніі будзе разлічана на 1200 наведвальнікаў», — распавёў дырэктар УП «Інстытут» Гроднаграмадзянпраект «(прадпрыемства — заказчык аб’екта) Вячаслаў Тарасевіч.

Будынак філармоніі да рэканструкцыі
Ужо год у будынку філармоніі адкрыты адміністрацыйны корпус, працуе харэаграфічная зала, рэпетыцыйныя класы і грымёркі. Таксама пачалі працаваць касы, дзе можна купіць квіткі на канцэрты артыстаў філармоніі і канцэрты прыезджых артыстаў. Ад старога будынка філармоніі пасля будаўнiчых прац практычна нічога не засталося, акрамя апорных каркасаў.

Плануецца, што побач з філармоніяй, на месцы знесенага гарбарнага завода, з’явіцца паркоўка на 50 машына-месцаў.

Даведка

Гродзенская абласная філармонія пачала працу больш за 30 гадоў таму — 1 лютага 1987 года. Пачаткова яна размяшчалася па вуліцы Савецкай, 8, а канцэрты праводзіліся насупраць — у канцэртнай зале «Гродна». У 2002 годзе філармонія пераехала ў былы Дом культуры хімікаў. Падчас рэканструкцыі будынка абласная філармонія знаходзілася па адрасе Паповіча, 5, на 13-м паверсе былой гасцініцы «Гродна».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024