Новую паліклініку на Вішняўцы адкрыюць напярэдадні Новага года

Паліклініка № 7, пабудаваная для жыхароў мікрараёнаў Вішнявец і Паўднёвы, пачне працаваць 27 снежня. Урачыстае адкрыццё намечана на 28 снежня, расказвае «Гродна Плюс».

Зараз у медустанове праходзяць апошнія падрыхтоўчыя працы — ўстаноўка і наладка абсталявання, камплектацыя кадраў. Новая паліклініка разлічана на забеспячэнне медыцынскай дапамогай больш за 36 тысяч дарослых і прыкладна 15 тысяч дзяцей, якія пражываюць у мікрараёнах Паўднёвы і Вішнявец.

Пацыенты дарослай паліклінікі № 3 і дзіцячай паліклінікі № 2, якія пражываюць у гэтых раёнах, зараз усю медыцынскую дапамогу будуць атрымліваць бліжэй да дома, у новай паліклініцы. Акрамя педыятраў у дзіцячым аддзяленні паліклінікі прыём будуць весці чатыры вузкія спецыялісты: неўролаг, ЛОР, хірург і акуліст.

Дарослыя, акрамя кабінета тэрапеўта, змогуць патрапіць на прыём да ўрачоў вузкай спецыяльнасці, а таксама прайсці флюараграфію, узі, эндаскапію і іншыя працэдуры. Сур’ёзную нагрузку возьме на сябе таксама аддзяленне жаночай кансультацыі - тут будзе працаваць кабінет прафілактыкі анкалагічных захворванняў жаночай рэпрадуктыўнай сістэмы, а таксама будзе магчыма вядзенне цяжарнасці і бягучае лячэнне.

У новай паліклініцы яшчэ фарміруюць кадры, у прыватнасці - сярэдні медыцынскі і абслугоўваючы персаналу. Патрабуюцца медыцынскія сёстры, санітаркі, прыбіральшчыкі службовых памяшканняў.

[irp posts="42 416″ name="Дзе прыглядаць кватэру ў наступным годзе: У Гродне пабудуюць два мікрараёны і працягнуць разбудоўваць Баранавічы"]

«Часовыя нязручнасці могуць быць — за што я прашу прабачэння ў насельніцтва загадзя, паколькі будзе перавозіцца картатэка з дзіцячай паліклінікі другой, з трэцяй дарослай паліклінікі, таму нейкая невялікая „чахарда“ можа мець месца. Але па ўзгадненні галоўных лекараў, першы час мы будзем весці прыём не залежна ад таго, дзе насельніцтва можа пераблытаць проста часам ўчасткі. Таму ўсе будуць прымаць усіх», — расказаў Аляксандр Кашуй, галоўны ўрач паліклінікі № 7.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025