Увечары 7 снежня ў Гродне прайшоў чарговы матч чэмпіянату Беларусі, дзе «Нёман» прымаў жлобінскі «Металург». З лікам 3:1 перамогу ў сустрэчы атрымалі гродзенскія хакеісты і тым самым працягнулі сваю бяспройгрышную серыю ў чэмпіянаце да 12 гульняў.

Гульня «Нёмана» і «Металурга» паклала ў Гродне старт другой стадыі ў чэмпіянаце, дзе каманды дзеляцца на шасцёркі. Сустрэча супернікаў атрымалася цікавая на гродзенскiм лёдзе, але перамог той хто больш гэтага хацеў.

Гаспадары ўжо ў першай дваццаціхвілінцы ўнеслі важкі ўклад у будучую перамогу, дзе здолелі адзначыцца двума дакладнымі кідкамі. Вызначыліся Ляўша і Стэфановіч.

У другім перыядзе каманды шайбаў не забілі. А вось у заключным здолелі закінуць па адной. Спачатку на 52-й хвіліне Джыг скараціў адставанне да адной шайбы ад гродзенцаў, а праз усяго 32 секунды «Нёман», дзякуючы дакладнаму кiдку Пасюта забіў трэцюю шайбу і паставіў кропку ў матчы.

«Нёман» — «Металург» 3:1 (2:0, 0:0, 1:1)

галы:
14.11 1:0 — Ляўша (Стэфановіч, Кіслы, — бол.)
19.28 2:0 — Стэфановіч (А. Маляўка, Баярчук)
51.37 2:1 — Джыг (Кувека, Дашкоў)
52.09 3:1 — Пасют (Кіслы, Жыдкіх)

«Нёман» працягвае сваю пераможную серыю ў чэмпіянаце, якая ўжо дасягнула 12 бяспройгрышных гульняў. У турнірнай табліцы гродзенцы па ранейшаму займаюць трэці радок і маюць у сваім актыве 55 ачкоў.

Свой наступны матч «Нёман» правядзе ў Гродне 9 снежня супраць «Дынама-Маладзечна».