На сайце Гродзенскага гарвыканкама змешчаная інфармацыя пра таргі, якія маюць адбыцца ў снежні. Сярод пераліку лотаў ёсць зямельны надзел у Каложскім парку пад будаўніцтва атракцыёна «Кола агляду». Права заключыць дамову арэнды гэтага ўчастка тэрмінам на 50 гадоў прадаецца па пачатковым кошце каля 86 тысяч даляраў.
Аўкцыён адбудзецца 26 снежня. Пра тое, што ў Гродне пасля трыццацігадовага перапынку з’явіцца сваё Кола агляду, казалі яшчэ ў траўні, нават быў інвестар.
Гэтаксама на таргі выстаўлены будынак былой Медычнай акадэміі па вул. Ажэшкі, 20, што месціцца ў парку Жылібера. Палац 18 ст пустуе некалькі гадоў і на таргі ўжо выстаўляўся раней. Пачатковы кошт комплексу будынкаў з зялёнымі насаджэннямі - 2 315 767 руб.
Аўкцыён ладзіцца 26 снежня.
Сярод цікавых аб’ектаў аўкцыёну варта адзначыць продаж акцый ААТ «Гатэльная гаспадарка» — гатэль «Беларусь» з рэстарацыяй, пачатковы кошт усяго пакету акцый —
3 975 441,64 рублёў. Пакупнік цягам пяці гадоў пасля продажу мусіць захаваць профіль набытага аб’екта.
Аўкцыён адбудзецца 21 снежня.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…