Ужо год самая вядомая грамадская прыбіральня Гродна, якая знаходзіцца на Савецкай плошчы, зачынена на рамонт. Яна ў аварыйным стане, але рамантаваць яе ніхто не спяшаецца. Як аказалася, прыбіральня ў самым цэнтры горада пойдзе пад знос.
Грамадскі туалет на Савецкай плошчы быў пабудаваны ў канцы 40-х гадоў па праграме рэканструкцыі Гродна 1947 года. Доўгі час установа была адзінай бясплатнай публічнай прыбіральняй у цэнтры Гродна. У 2002 годзе туалет упершыню перайшоў у прыватныя рукі, але пазней зноў перайшоў гораду і цяпер знаходзіцца на балансе ЖКГ. Апошні сур’ёзны рамонт гарадскога туалета быў у 2007 годзе.
«На камісіі па добраўпарадкаванні, якая праходзіла ў пачатку восені ў гарвыканкаме, было вырашана, што туалет будзе дэмантаваны, бо знаходзіцца ў аварыйным стане. Аб тэрмінах зносу гаворкі яшчэ не было, але, хутчэй за ўсё, гэта адбудзецца ў 2018 годзе. На сённяшні дзень туалет зачынены і трапіць у яго немагчыма», — распавёў начальнік аддзела ЖКГ па наглядзе, рамонце, будаўніцтве і складзе жыллёвага фонду ў Гродне Дзяніс Конан.
З моманту, калі пачаліся праблемы з галоўным туалетам горада, у цэнтры Гродна адкрыўся платны туалет, які знаходзіцца збоку ад Моладзевага цэнтра. Апошнім часам каля плошчы з’явіліся бясплатныя біятуалеты каля будаўнічай пляцоўкі гасцінічнага комплексу Станіслава Сямашкі.
Вядома, што ў 2018 годзе горад плануе адкрыць грамадскі туалет на стаянцы каля сінагогі. Гэта будзе вялікая кабінка, вядомая ў Еўропе як вакумны туалет.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…