У гэтым годзе зарэгістравана 213 шлюбаў, у мінулым годзе — 238, а пазалетась — 351 шлюб, піша «Перспектыва».
«Раней лічба была яшчэ вышэй — каля 400. Магчыма, карціна змянілася пасля таго, як на заканадаўчым узроўні шлюб дазволілі рэгістраваць незалежна ад месца прапіскі. Але факт застаецца фактам: маладых менш», — аналізуе сітуацыю начальнік аддзела загс Гродзенскага райвыканкама Людміла Башкевіч.
Напрыклад, у гэтым годзе ў Адэльскім сельсавеце не было ніводнага вяселля, у Скідзельскім — усяго 4, у Гожскім і Капцёўскім — па шэсць. А вось у Сапоцкінскім сельсавеце, наадварот, у гэтым годзе сапраўдны вясельны бум — свае адносіны ўзаконілі 20 пар. Гэта самы высокі паказчык за апошнія пяць гадоў. У папярэднія гады было 6 — 12 пар. Больш шлюбаў і ў Путрышкоўскім сельсавеце — 11. Звычайна лічба не перавышала 8.