Каб пазбегнуць пакарання 38-гадовы гродзенец спрабаваў схавацца ў Расіі, дзе яго і затрымалі, паведамляе «Перспектыва».
«Злачынства ён здзейсніў разам са сваім знаёмым у красавіку 2016 года. Яны знайшлі спажыўца, гатовага купіць у іх псіхатропнае рэчыва за 100 даляраў. Здзелка прайшла паспяхова, аднак праз некалькі гадзін пакупнік быў затрыманы аператыўнікамі. Пазней выйшлі і на след падазроных», — расказаў старшы памочнік пракурора г. Гродна Аляксей Гатоўчыц.
Калі аднаго затрымалі і асудзілі на 9 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці, іншы ўцёк у Расію. Аднак схавацца ад адказнасці яму не ўдалося. Прыкладна праз год расійскія праваахоўнікі затрымалі падазраванага і перадалі беларускім калегам.
У верасні гэтага года суд Кастрычніцкага раёна прызнаў гродзенца вінаватым па ч.3 арт.328 КК Рэспублікі Беларусь і прыгаварыў да 10 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Асуджаны, палічыўшы прысуд занадта суровым, абскардзіў яго. Але абласны суд усё пакінуў без зменаў.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…