У Гродзенскай вобласці школьнікам у сталовых не дакладалі порцыі, а ў буфетах прадавалі пратэрмінаваныя прадукты і такія прадукты, у складзе якіх былі забароненыя рэчывы, распавялі ў праграме «Навіны «24 гадзіны» на СТВ.
У рэгіёне дагэтуль практыкавалася практыка закупак прадуктаў праз фірмы-пасярэднікі, дзе кошты часта павышаны. Гэта негатыўна адлюстроўваецца на памеры страваў - менш рыбы, мяса ці салата. Гэтак у адной з школ замест прапісанага бутэрброда дзеці на сняданак атрымалі кансерваваны гарошак.
Сяргей Бранеўскі, загадчык сектарам Камітэта дзяржакантроля Гродзенскай вобласці, распавёў, што нават сустракаліся пратэрмінаваныя прадукты:
«Знайшлі сыравіну без маркіроўкі, пратэрмінаваныя прадукты. У продажы былі тыя тавары, у склад якіх уваходзілі забароненыя да харчавання школьнікаў інгрыдыенты. У адным з раёнаў Гродзенскай вобласці нават у продажы быў дапушчаны шакалад, у складзе якога быў этылавы спірт».
Па выніках праверкі матэрялы накіраваныя ў органы мясцовай улады. Усіх вінаватых пакараюць.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…