У Лідзе павянчалі незвычайных маладых: нявесце 77 гадоў, а жаніху — 82

Ажаніліся Даміцэля Вараноўская і Станіслаў Колышка 17 лістапада, на наступны дзень узялі шлюб у касцёле, пішуць «Принеманские вести».

Пазнаёмілася пара ўлетку ў парку на танцах. Станіслаў Янавіч цудоўна таньчыць вальс. Ужо больш за 10 гадоў як удавец, жыве адзін. Даміцэля Іванаўна кажа, што замуж не хацела:

«20 гадоў неяк пражыла без мужа і да шлюбу ўжо не збіралася. Хаця жаніхі каля мяне заўсёды пакручваліся. І, ведаеце, нават вельмі статныя кавалеры! А тут Станіслаў «намаляваўся». Мужчына харошы. Але каб замуж… Адным словам, вагалася. Але сяброўкі мяне ўгаварылі, сказалі: «Не возьмеш — сабе возьмем», — смяецца жанчына.

Пярсцёнкі абіраў жаніх, спыніліся на срэбраных, без асаблівага пафасу. Сведкамі ў ЗАГСе былі дзеці нявесты, якія, да слова, цешацца за маці. У Станіслава Янавіча дзяцей няма.

Навошта жаніцца ў такім узросце, пара адказвае проста:

«Сэрца заўсёды маладое! У любым узросце хочацца цеплыні, падтрымкі, пяшчоты. У пустой кватэры на старасці гадоў - хоць ваўком вый! А тут ёсць каму падлячыць, пакарміць, добрае слвоа сказаць», — кажа Станіслаў Янавіч.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025