Менш начных катанняў і асобны схіл для санак: што зменіцца ў «Каробчыцкім Алімпе» ў гэтым сезоне

У «Каробчыцкім Алімпе» сёлета цюбінгавую трасу плануюць пакрываць снегам паралельна з лыжнай і адкрыць адной з першых. Магчыма, тут з’явіцца і асобны схіл для санак, піша «Гродзенская праўда».

[irp posts="42 342″ name="200 коўзанак і 150 лыжных трас рыхтуюць ў вобласці да зімовага сезона адпачынку"]

Снегавыя гарматы ў парку актыўнага адпачынку можна будзе ўключыць, калі дзённая тэмпература паветра цягам некалькіх дзён будзе трымацца на ўзроўні пяці градусаў ніжэй за нуль. Як толькі дазволіць надвор’е, тут пачнуць «заснежваць» схілы. Прычым паспрабуюць зрабіць гэта так, каб адначасова адкрыць для катання вучэбны схіл для лыжнікаў і цюбінгавы. Інвентару для аднаго з самых вясёлых спускаў у гэтым годзе стала больш: напярэдадні новага сезона набылі больш за трыццаць «ватрушак».

— Разглядаем магчымасць арганізацыі і санкавага схілу, — распавёў Уладзімір Голубеў, які выконвае абавязкі начальніка парка актыўнага адпачынку «Каробчыцкі Алімп». — Ён можа з’явіцца паміж цюбінгавай і лыжнай трасамі, для бяспекі будзе агароджаны. Пакатацца на такім схіле можна будзе на пластыкавых санках і санях з шырокім полазам. Не выключаем, што пералік забаў для дзяцей у парку папоўніцца магчымасцю пракаціцца на дзіцячых снегакатах.

Рэжым працы парка зменіцца: плануецца скараціць колькасць начных катанняў. Але ад іх не адмовяцца. Як і ў мінулым годзе, для зручнасці тых, хто аддае перавагу катанням на сваіх лыжах і сноўбордах, будуць працаваць пасуткавая камеры захоўвання інвентара.

У мінулым годзе першых наведвальнікаў парк актыўнага адпачынку прыняў 9 студзеня. Каб арганізаваць працу трох схілаў - аматарскага, вучэбнага і цюбінгавага, у снег было пераўтворана каля 8,5 тысяч кубаметраў вады. На працягу сезона актыўнага зімовага адпачынку атрымалі задавальненне ад слізгацення па схілах «Алімпа» больш за дзесяць тысяч чалавек.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025