Дзе прыглядаць кватэру ў наступным годзе: У Гродне пабудуюць два мікрараёны і працягнуць разбудоўваць Баранавічы

У мікрараёне Каўбасіно пабудуюць 8 дамоў, у Альшанцы — 4, на вуліцы Пралетарскай узвядуць 5 шматпавярховікаў, 2 на Фолюшы і 1 на падоўжанай вуліцы Курчатава. Чатыры шматпавярховікі будуць пабудаваны з маналіту, піша «Гродзенская праўда».

З 2018 года пачнуць забудоўваць новы мікрараён Грандзічы

З сярэдзіны наступнага года пачнецца забудова новага мікрараёна Грандзічы. Як лічыць дырэктар УКБ Гродна Анатоль Урублеўскі, асвойваць новы мікрараён трэба адначасова з ушчыльненнем цяперашняй гарадской забудовы. Гэта трэба для таго, каб кампенсаваць знос будынкаў у зоне будучай забудовы па рынкавым кошце, забяспечыць пракладку магістральных інжынерных сетак, якія павінны быць як мінімум за два гады да пачатку ўзвядзення жылля. Такой «кропкавай забудовай» стануць адзін дом у Альшанцы, два на Фолюшы і адзін дом на Дзевятоўцы.

[irp posts="33 385″ name="Гродзенскі Новы Свет зноў будуць зносіць: пад знос трапляе і 94-гадовая карэнная гродзенка"]

Зараз у праект забудовы Грандзічаў ўносяцца карэктывы з улікам новай канцэпцыі горадабудаўніцтва ў Беларусі. Згодна з ёй, дваровыя тэрыторыі будуць вызваленыя ад машын шляхам пракладання скразных пад’ездаў з выхадам у закрыты дворык ці вынасу транспарту па перыметры. А ўнутры двароў застануцца толькі пешаходныя сцежкі, малыя архітэктурныя формы. Пры гэтым ствараецца магчымасць заезду спецтранспарту — хуткай, пажарнай, аварыйнай і іншых службаў.

Як падкрэсліў Анатоль Урублеўскі, у асваенне мікрараёна Грандзічы ўжо ўкладзены немалыя сродкі. Пабудавана падстанцыя 110 кілавольт. Ідзе перадыслакацыя з Лапенак вайсковай часткі. Забяспечыць цяплом новы мікрараён кацельня былога тонкасуконнага аб’яднання, трэба толькі падоўжыць цеплатрасу. Ліўневая каналізацыя з мікрараёна Грандзічы будзе падключана да гэтай сістэмы ў Дзевятоўцы. Не будзе праблем і з водазабеспячэннем — побач водазабор «Гожка».

Новы раён з’явіцца на месцы былога ваеннага гарадка

У наступным годзе будзе закладзены яшчэ адзін жылы раён на 1620 кватэр на месцы былога ваеннага гарадка ў Гродне. Ён размесціцца на плошчы 26 гектараў паміж вуліцай Лідскай і Румлёўскім праспектам, адкуль некалькі гадоў таму перабазавалася воінская частка.

Жыллё плошчай 100 тысяч квадратных метраў ўзвядуць на дваццаці гектарах. Дамы будуць у асноўным 5−7-павярховыя серыі ККД, а таксама тры 19-павярховыя гмахі. Запраектаваныя тры гэтак званыя шматпавярховікі-«чарвячкі» вышынёй ад 8 да 16 паверхаў у маналітным выкананні.

Праект прадугледжвае ўзвядзенне гандлёва-грамадскага цэнтра і дзіцячага саду, пачатковай школы. Канцэпцыя забудовы новага мікрараёна распрацавана з улікам новай канцэпцыі горадабудаўніцтва.

Індывідуальнае будаўніцтва жылля будзе весціся ў новых мікрараёнах Баранавічы. Завяршаецца фарміраванне раёна Баранавічы-7, на чарзе дзявяты і адзінаццаты раёны.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024