Кастынгі нацыянальнага конкурса «Міс Беларусь-2018» пройдуць з 26 студзеня па 11 лютага, паведамляе БЕЛТА. Графік правядзення кастынгаў у рэгіёнах абвясціў тэлеканал АНТ, арганізатар конкурса. Яны адбудуцца 26 студзеня ў Гомелі, 27 студзеня ў Магілёве, 28 студзеня ў Віцебску, 3 лютага ў Брэсце, 4 лютага ў Гродне, 10 і 11 лютага ў Мінску.
У конкурсе «Міс Беларусь» могуць прымаць удзел дзяўчаты з добрымі знешнімі дадзенымі, якія маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь і пастаянна пражываюць на яе тэрыторыі (незалежна ад месца вучобы, працы), якія ніколі не былі ў шлюбе і не маюць дзяцей.
Узрост прэтэндэнтак на ўдзел — ад 18 да 24 гадоў уключна на дату правядзення фінала. Удзельніцы не павінны мець на целе татуіровак і пірсінгу, рост не ніжэй за 174 см.
Фінал нацыянальнага конкурса прыгажосці «Міс Беларусь» пройдзе ў траўні 2018 года. Пераможца акрамя кароны і права прадстаўляць Беларусь на міжнародных конкурсах прыгажосці атрымае буйны грашовы прыз. Конкурс «Міс Беларусь-2018» праводзяць тэлеканал АНТ, Міністэрства культуры і Нацыянальная школа прыгажосці.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…