Podlaski Oddział Straży Granicznej
Грамадзянін Беларусі спрабаваў вывезці з ЕС у Расію 80-гадовы Rolls-Royce коштам больш за 254 тыс. злотых (60 тыс. еўра). Ён не меў дазволу на гэта.
47-гадовы беларус вёз на лавеце тры набытыя ў Галандыі машыны: Franklin Airman 12A (1928), Rolls-Royce (1937) і Jaguar (1951). Польскія памежнікі высветлілі, што Rolls-Royce гэта гістарычная каштоўнасць, таму на яго вываз з ЕС павінен быць адмысловы дазвол ад уладаў Галандыі. Такія дазволы тычацца аўто, старэйшых за 75 гадоў і коштам больш за 50 тыс. еўра, расказала прадстаўнічка прэс-службы Памежнай службы Польшчы Катажына Здановіч.
Беларус ведаў пра гэта патрабаванне, таму падрабіў дакументы на перавоз аўто і спадзяваўся, што зможа там перайсці мяжу. Яго затрымалі, ён прызнаўся ў парушэнні.
Пра лёс аўтамабіляў і перавозчыка мы паведамім пасля выходных.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…