Больш за 200 афрыканскіх студэнтаў з усіх рэгіёнаў Беларусі сабраліся ў Моладзевым цэнтры «Гродна» ў суботу 2 снежня на штогадовае мерапрыемства «Аlabanza». На ім яны танцуюць, спяваюць і гэтым праслаўляюць Бога.
Традыцыя збірацца разам напярэдадні калядных і навагодніх святаў у афрыканскіх студэнтаў у Беларусі існуе ўжо каля пяці гадоў. Апошнія некалькі гадоў мерапрыемства «Аlabanza» праходзіць менавіта ў Гродне, дзе ёсць адна з самых вялікіх хрысціянска-нігерыйскіх абшчын.
«Наша мерапрыемства праходзіць кожны год, — распавядае мясцовы пратэстант Андрэй Кніга. — Мерапрыемства прысвечана праслаўленню Бога ў трохі нязвыклай для хрысціян Беларусі форме. Мы таксама хрысціяне і праслаўляем Бога з дапамогай танцаў і музыкі.
„Аlabanza“ гэта таксама нагода сабрацца афрыканскім студэнтам разам на чужыне. Падрыхтоўка да гэтага свята доўжыцца на працягу года: здымаецца зала, апаратура, рыхтуюцца лепшыя ўборы і збіраюцца грошы. Апошнія гады мерапрыемства праходзіць у Гродне напярэдадні Каляд, бо тут адна з самых вялікіх актыўных хрысціянска-нігерыйскіх абшчын — пратэстанты і католікі».
Нагадаем, у Гродне прадстаўнікі афрыканскіх краін вучацца ў трох дзяржаўных універсітэтах, а таксама ў розных каледжах горада.
У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…
Перад Вербнай нядзеляй у касцёле святога Арханёла Міхаіла ў Навагрудку асвяцілі падарунак - абразы святых…
У Гродне на вуліцы Дальняй, 17, прадаецца дом з незвычайным інтэр'ерам, які месцамі нагадвае тэатральныя…
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…