У Гродзенскі РАУС усё часцей сталі паступаць заявы ад пацярпелых. Гісторыі падобныя: прыехаў да пункта пропуску на аўтамабілі, перасеў на ровар, каб не афармляць страхоўку на машыну, з’ездзіў у Польшчу, вярнуўся, ровар прышпіліў замком да агароджы каля АЗС і з’ехаў, праз некаторы час вярнуўся — ровара не знайшоў, піша «Перспектыва».
Зламыснікі крадуць як горнік і, так і звычайныя ровары. Адзін крадзеж аператыўнікам крымінальнага вышуку ўдалося раскрыць. Крымінальная справа распачата ў дачыненні да жыхара Гродзенскага раёна, які выкраў горны ровар. Дарэчы, уладальнік пакінуў яго каля АЗС на паўтара месяца. У цяперашні час у райаддзеле знаходзіцца матэрыял праверкі па факце крадзяжу яшчэ аднаго горніка. Гаспадар пакінуў яго на чатыры дні да чарговай паездкі, але, вярнуўшыся, не знайшоў і звярнуўся ў міліцыю.
— «Грамадзяне памылкова мяркуюць, што тросывы замок уратуе ровар ад крадзяжу: у злодзеяў ёсць арсенал розных нажовак і адмычак. Пазбавіцца ад тросавога замка ім не так і цяжка. Не заўсёды зламыснікаў цікавіць сам ровар, часта цікавяць толькі асобныя дэталі. Канструкцыю могуць разабраць на запчасткі, не звяртаючыся да спробаў зняць замок, — папярэджвае Андрэй Мамчыц, першы намеснік начальніка Гродзенскага РАУС, падпалкоўнік міліцыі. — «У цяперашні час намі падрыхтавана прадстаўленне ў адрас кіраўніцтва АЗС, каб яны прынялі меры па недапушчэнні неарганізаванай стаянкі ровараў на сваёй тэрыторыі».