Традыцыйныя лёгкаатлетычныя спаборніцтвы «Навагодні забег""у дзевяты раз стартуюць 17 снежня ў спартыўным комплексе «Нёман».
Забег праводзіцца на дыстанцыі 4 кіламетры. Паўдзельнічаць у ім могуць усе ахвотныя. Таксама адбудзецца касцюмаваны забег «Кубак Дзеда Мароза» на 400 метраў.
Удзельнікі паспаборнічаюць у абсалютным заліку і па ўзроставых групах. Стартуюць усе ў 12.00 на бегавой дарожцы цэнтральнай спартыўнай арэны.
Удзельнікам, якія падалі заяўку на ўдзел на дыстанцыі 4 км, неабходна заплаціць стартавы ўнёсак, які ўключае ў сябе стартавы нумар і памятны медаль. Да 1 снежня — 15 рублёў, з 2 па 17 снежня — 20 рублёў.
Прызавы фонд у абсалютным першынстве складае 200 рублёў, у першынстве ва ўзроставых групах — 40 рублёў.
Таксама прызы атрымаюць самы малодшы і самы старэйшы ўдзельнікі, якія адолеюць дыстанцыю.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…