Да канца года на месцы вядомай у Гродне «Чабурэчнай» павінна адкрыцца кафэ «Хотей». Там абяцаюць рабіць сапраўдныя японскія сушы і амерыканскую піцу. Зараз у памяшканнях ідзе капітальны рамонт. Уладальнік кафэ ўжо раней адзначаў, што гараджане не пазнаюць культавай у мінулым «Чабурэчнай».
У меню кафэ «Хотей» будуць сушы, піцы, лапша, супы з морапрадуктамі, гарачыя і халодныя напоі ды дэсерты. Таксама ў кафэ будзе працаваць служба дастаўкі.
У кавярні будуць гатаваць піцу паводле амерыканскай, а не італьянскай тэхналогіі. Піцы будуць таўсцейшыя і большыя ў дыяметры, цеста мае быць больш пышным, у начынцы — больш кампанентаў і незвычайныя спалучэнні.
У інтэр'еры кафэ «Хотей» акцэнт будзе зроблены на лаканічнасць, канцэптуальнасць і практычнасць. Столікі будуць размешчаны так, каб наведвальнікам было зручна і прасторна. Светлыя сцены і яркае асвятленне будуць даваць адчуванне лёгкасці ў духу скандынаўскага стылю.
Будзе ў новай установе і дзіцячая зона.
У японскай міфалогіі Хатэй — адзін з сямі багоў шчасця, бог зносін, весялосці і дабрабыту. Па павер'і, калі пацерці фігурку Хатэй па жываце 300 разоў, то ён выканае мары. У новым кафэ абяцаюць выконваць гастранамічныя жаданні гродзенцаў і гасцей горада.
«Чабурэчная» на вуліцы Ажэшкі праіснавала шмат гадоў. Яна была адчынена яшчэ ў савецкі час. За шмат гадоў установа стала культавым месцам, якое палюбілі многія гараджане. Былыя арендатары распавядалі Hrodna.life, што ўласнік памяшкання прыйшоў у адзін дзень і зачыніў установу, пры гэтым не працягнуў супрацоўніцтва.
Сёлета закрылася таксама «Чабурэчная» на Ціміразева.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…