На аўтамагістралі Мінск-Гродна на 216−218 кіламетрах створаць сістэму адводу вады з прылеглых да яе сельскагаспадарчых зямель.
У гэтым годзе як ніколі з-за моцных ападкаў прыдарожныя палосы аўтадарогі апынуліся пераўвільготненымі. З’явіліся так званыя сподкі вялікіх памераў, якія знішчылі пасевы і ўскладняюць работы сельскагаспадарчай тэхнікі ААТ «Шчучынаграпрадукт», піша «Гродзенская праўда».
Высветлілася, што «сподкі» займаюць вялікую плошчу — 38,5 гектараў. Як паведаміў генеральны дырэктар АУП «Гроднамеліяводгас» Барыс Багданец, асушэнне гэтай тэрыторыі правядуць камбінаваным метадам. Будзе выкладзеная адкрытая і закрытая дрэнажная сетка паабапал аўтамагістралі. Штучнае паніжэнне вады меліяратары зробяць з дапамогай спецыяльных копанеў.
— «У выніку комплексных пошукавых работ мы вызначылі, дзе застойваецца вада, і прынялі эксклюзіўнае рашэнне, — распавядае начальнік упраўлення пошукавых работ Лілія Жэрш. — Для таго каб захаваць контурнасць палёў і магчымасць іх апрацоўваць, зробім закрытую дрэнажную сетку. Гэтая сістэма будзе накіроўваць ваду ў адзін канал і адводзіць яе з пераўвільготненай тэрыторыі ў бок».
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…