Прымаць гасцей на Аўгустоўскім канале Дзед Мароз пачне 16 снежня. Дзень адкрыцця яго штаб-кватэры ў доміку наглядчыка каля шлюза Дамброўка стане святам з адмысловай праграмай. Сустракаць гасцей зімовы чараўнік з унучкай Снягуркай і сімвалам надыходзячага года Жоўтым Земляным Сабакам будуць да 14 студзеня. Якія забавы прапануюцца на Аўгустоўскім канале, распавяла «Гродзенская праўда».
Пагуляюць з дзецьмі і дарослымі героі любімых мульцікаў і казак. Менавіта яны правядуць ўдзельнікаў свята па сцежцы казак і пакажуць чароўны масток праз канал, на якім можна загадаць навагодняе жаданне.
— У гэтым годзе ў дадатак да казачнай з’явіцца і алея пораў года з падарункамі: тут будуць вогнішча Вясны, арэлі Лета, палонка Зімы, дождж Восені, — распавяла галоўны рэжысёр па арганізацыі масавых мерапрыемстваў раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра Любоў Ганевіч.
Каля хаткі Дзеда Мароза з’явіцца трон, на якім кожны зможа загадаць жаданне і сфатаграфавацца, а на чароўным млыне-снегамоле дзецям прапануюць начараваць снежную зіму.
Пажаданні на будучы год прапануюць пакінуць на стылізаваным дрэве дабра — кожны госць зможа ўпрыгожыць яго папяровым шарам з пажаданнем на стужачцы. Як і ў мінулым годзе, віншавальны ліст можна будзе адправіць па спецыяльнай навагодняй пошце, а пасля ўдзелу ў зімовых забавах — пачаставацца гарачымі гарбатай і блінамі.
Калі дазволіць надвор’е, ля сядзібы можна будзе пакатацца на лыжах і санках. Неабходны для снежных забаваў інвентар можна будзе арандаваць на месцы.
— Па папярэдніх заяўках госці змогуць дапоўніць візіт да Дзеда Мароза на Аўгустоўскім канале фолк-шоў-праграмай «Разгуляй-ка, Новы год» і дэгустацыяй страў беларускай кухні «Смачна, сытна, самабытна», — дапоўніла Любоў Ганевіч.
Правядзе Дзед Мароз у гэтым годзе і геаграфічны ўлік наведвальнікаў. Госці з іншых краін і рэгіёнаў Беларусі на спецыяльнай мапе змогуць адзначыць сцяжком месца, адкуль прыехалі. Рэзідэнцыя будзе адкрыта як для групавых, так і для індывідуальных турыстаў.
Дзед Мароз, Снягурка і казачныя героі чакаюць усіх на Аўгустоўскім канале (шлюз Дамброўка) з 16 снежня па 14 студзеня. Час пачатку шоў - 11.00, 12.30, 14.00 і 15.00. Выходныя дні - 18, 19, 24, 31 снежня і 1, 2, 8, 9 студзеня.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…